-
Акцыя «Ад Святыні да Святыні — 2017» пройдзе ў беларускай сталіцы
28 чэрвеня 2017Пятую гадавіну прыбыцця са Святой Гары Афон спісу цудатворнай іконы Божай Маці «Усецарыца» адзначаць у аднайменным прыходзе Мінска. Да правядзення акцыі далучыліся Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ, Беларуская асацыяцыя ўрачоў, беларускія хоспісы і аддзяленні сястрынскага догляду, добраахвотніцкія арганізацыі, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі
28 чэрвеня 201727 чэрвеня на пасяджэнні савета па абароне кандыдацкіх дысертацый Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата багаслоўя іерадыякана Аўраама (Гулевіча) на тэму «Манаскія зарокі ў правілах ордэна базыльянаў XVII–XVIII стагоддзяў у святле аскетычнай традыцыі Праваслаўнай Царквы».
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на ліпень 2017 года
28 чэрвеня 2017Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на ліпень 2017 года.
падрабязна » -
Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
27 чэрвеня 201727 чэрвеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае ў гэтым годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Другакурснікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напісалі ў якасці курсавых работ іконы
27 чэрвеня 201726 чэрвеня група студэнтаў на чале з загадчыкам кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва дацэнтам Юрыем Каралевічам перадала іконы ў дар прыходу Святой Жыццепачатнай Троіцы вёскі Бараўляны. Усяго ў храм было перададзена 12 абразоў.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона магістарскіх дысертацый
27 чэрвеня 2017Па выніках абароны ступені магістра багаслоўя ўдастоены 17 чалавек (кафедра біблеістыкі і багаслоўя — 7 чалавек, кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін — 4 чалавекі, кафедра апалагетыкі — 6 чалавек).
падрабязна » -
Пад Мінскам пройдзе семінар «Магчымасці і перспектывы ўдзелу прыходаў у экалагічнай дзейнасці»
26 чэрвеня 2017Удзельнікі семінара даведаюцца аб тым, як арганізаваць на прыходзе адукацыйную экалагічную выставу, правесці дзень малітвы аб Божым тварэнні, экалагічны фестываль, заняць дзяцей і моладзь, выхоўваючы ў іх беражлівыя адносіны да чалавеку і прыродзе.
падрабязна » -
25 чэрвеня 2017
25 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабора Беларускіх святых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт і епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейснілі Бажэственную літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
Архіерэі з Расіі і Беларусі прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Славянскае адзінства»
25 чэрвеня 201724 чэрвеня епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прыняў удзел у міжнародным фестывалі «Славянскае адзінства-2017», які праходзіў у горадзе Клінцы (Расійская Федэрацыя).
падрабязна » -
25 чэрвеня 2017
25 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Троіцы, свята Сабора Беларускіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх уручыў дыпломы выпускнікам Мінскай духоўнай семінарыі
24 чэрвеня 201724 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейсненая Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.
падрабязна » -
24 чэрвеня 2017
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату і Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр. Прэзідыум узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
24 чэрвеня 2017
23 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбыўся выпуск маладых афіцэраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Па блаславенню настаяцеля прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску протаіерэя Мікалая Коржыча ключнік прыхода протаіерэй Дзімітрый Харошка прыняў удзел ва ўрачыстым акце.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі выдадзены новы вучэбны дапаможнік па Новаму Запавету
24 чэрвеня 2017Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў выдавецтве МінДС выйшаў вучэбны дапаможнік «Экзэгетычны каментарый на Пасланне апостала Іакава». Аўтарам навучальнага дапаможніка з'яўляецца выкладчык кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Яўстафій (Халіманкоў).
падрабязна » -
23 чэрвеня 2017
23 чэрвеня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў прыняў удзел у ўрачыстым выпускным акце крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна »