-
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Сукневіцкай іконы Божай Маці
10 ліпеня 201710 ліпеня 2017 года, у панядзелак 5-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Сукневіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і сонм архіпастыраў Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейснілі Бажэственную літургію ў Праабражэнскім саборы горада Смаргоні Гродзенскай вобласці.
падрабязна » -
Выстаўка «Святасць зямлі Беларускай» адкрылася ў Палацы Рэспублікі
10 ліпеня 2017Выстава праходзіць у межах сацыяльнага праекту, накіраванага на падтрымку дзяцей з інваліднасцю. Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўдзел у вернісажы прыняў старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі.
падрабязна » -
09 ліпеня 2017
9 ліпеня, у Нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Дзень сям'і, любві і вернасці ў Тураўскай епархіі адзначылі хрэсным ходам на веласіпедах
08 ліпеня 20178 ліпеня, у дзень памяці дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, па блаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбыўся традыцыйны хрэсны ход на роварах ад сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы да манастыра Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Юравічы.
падрабязна » -
08 ліпеня 2017
8 ліпеня, напярэдадні Нядзелі 5-й пасля Пяцідзесятніцы, свята ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Беларускай Праваслаўнай Царкве абмяркоўваецца пытанне рэканструкцыі Тураўскага крыжа
08 ліпеня 2017Як мог выглядаць Тураўскі крыж? Якім ён можа быць? Беларуская Праваслаўная Царква запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у абмеркаванні гэтай тэмы. Інфармацыю і прапановы просім накіроўваць у рабочую групу па пытанні рэканструкцыі Тураўскага крыжа.
падрабязна » -
07 ліпеня 2017
7 ліпеня, у свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння святога Іаана Прадцечы горада Мінска.
падрабязна » -
Адбыўся манаскі сход прысвечаны тэме гомельскага манаства ў гады ганенняў
07 ліпеня 2017Сход было прысвечаны 100-годдзю з дня пачатку пераследу святароў, манаскіх асоб і міран, якія вызнавалі праваслаўную веру. Літургію перад пачаткам сходу ўзначаліў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
падрабязна » -
Старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па турэмным служэнні наведаў следчы ізалятар у Баранавічах
07 ліпеня 2017Святар Георгій Лапухоў азнаёміўся з добраўпарадкаваннем малітоўнага памяшкання для падследных, наведаў камеры для мужчын, жанчын і непаўналетніх.
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства»
07 ліпеня 2017У нумары — актуальныя навіны па тэме нетрадыцыйнай рэлігійнасці, рэкамендацыі да прачытання у рубрыцы «Кніжная паліца». Артыкул «Не проста Купала» прысвечаны гісторыі вядомага народнага свята і аналізуе яго ўзаемасувязь з хрысціянскай і язычніцкай традыцыямі.
падрабязна » -
06 ліпеня 2017
6 ліпеня, напярэдадні свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
05 ліпеня 2017
5 ліпеня, у сераду 5-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяшчэннамучаніка Яўсевія, епіскапа Самасацкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа ў будучым храме ў гонар іконы Божай Маці «Млекакарміцелька» ў пасёлку Раўбічы, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.
падрабязна » -
Адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі
05 ліпеня 20174 ліпеня ў Успенскім Жыровіцкім мужчынскім стаўрапагіяльным манастыры адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі. Афіцыйная частка епархіяльнага сходу прайшла ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі. Адкрыў пасяджэнне архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.
падрабязна » -
Семінар, прысвечаны 300-годдзю з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага), прайшоў у Брэсце
05 ліпеня 2017Работу семінара ўзначаліў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 чалавек — духавенства і вернікі, прадстаўнікі ўсіх благачынняў епархіі.
падрабязна » -
05 ліпеня 2017
Абраз перададзены ў дар епіскапу Гомельскаму і Жлобінскай Стэфану і па благаславенні архіпастыра дастаўлены ў Праабражэнскі храм на пастаяннае знаходжанне.
падрабязна »