-
Адбылася XVI Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
28 верасня 2017У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі чатырнаццаці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Тэмай нарады з'яўляўся аналіз асноўных праблем тэорыі і практыкі правядзення дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспертызы рэлігійных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
падрабязна » -
28 верасня 2017
28 верасня ў Палацы Незалежнасці ў горадзе Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з каталіцкімі епіскапамі — удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады епіскапскіх канферэнцый Еўропы. На сустрэчы прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
27 верасня 2017
27 верасня, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
27 верасня 2017
27 верасня, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій здзейснілі Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
26 верасня 2017
26 верасня, напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з чынам уздзвіжання святога Крыжа ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
26 верасня 2017
Паводле ўзгаднення з першым прарэктарам Віцебскай праваслаўнай духоўнай семінарыі протаіерэем Канстанцінам Ізафатавым дзяржаўная ўстанова «ТЦСАН Першамайскага раёна горада Віцебска» аб'яўляе чарговы набор слухачоў на курс «Праваслаўе для пачаткоўцаў».
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на кастрычнік 2017 года
26 верасня 2017Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на кастрычнік 2017 года.
падрабязна » -
25 верасня 2017
У рабоце форуму прынялі ўдзел 283 чалавекі са 104 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, а таксама прадстаўнікі Эладскай, Грузінскай, Сербскай, Румынскай Цэркваў.
падрабязна » -
25 верасня 2017
75 гадоў таму, у 1942 годзе, ва ўрочышчы Андрэева Слонімскага раёна нацыстамі былі зажыва спалены 73 жыхары трох вёсак: Заверша, Загор'е і Залессе. Праз два месяцы пасля гэтага акупанты расстралялі яшчэ 40 мясцовых жыхароў: дзяцей, жанчын і старых. Гэтыя ахвяры таксама былі пахаваны ва ўрочышчы.
падрабязна » -
25 верасня 2017
21 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, клірык прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў сталічным мікрараёне Шабаны протаіерэй Яўген Грамыка сустрэўся з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхічнага развіцця. Падобныя сустрэчы праводзяцца ў Цэнтры штомесяц.
падрабязна » -
Пры Уваскрасенскім кафедральным саборы Барысава адкрываюцца духоўна-асветніцкія курсы
24 верасня 2017Першы занятак адбудзецца ў будынку Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення 1 кастрычніка. Запрашаюцца ўсе жадаючыя глыбей пазнаць Свяшчэннае Пісанне і веравучэнне Царквы.
падрабязна » -
24 верасня 2017
Удзел ва ўрачыстасцях прынялі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Ушанаваць памяць святога мучаніка за Хрыста, які з'яўляецца нябесным заступнікам дзяцей і моладзі, прыбылі тысячы вернікаў з Польшчы, Расіі, Беларусі, Украіны і заходнееўрапейскіх краін.
падрабязна » -
24 верасня 2017
24 верасня, у Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, пасвята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў горад Рэчыцу
23 верасня 201723 верасня ў горадзе Рэчыцы Гомельскай вобласці прайшлі ўрачыстасці з нагоды святкавання 145-годдзя з дня асвячэння сабора ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Бажэственную літургію ў Свята-Успенскім саборы горада Рэчыцы ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.
падрабязна » -
Асвечаны мемарыяльны знак у памяць Героя Савецкага Саюза лётчыка Барыса Акрэсціна
23 верасня 2017На тэрыторыі сярэдняй школы № 144 беларускай сталіцы адбылося адкрыццё мемарыяльнага знака ў памяць Героя Савецкага Саюза лётчыка Барыса Акрэсціна. Клірык прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў мікрараёне Шабаны протаіерэй Яўген Грамыка адслужыў кароткую памінальную ліцію і асвяціў памятны знак.
падрабязна »