-
Выдадзены пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову
07 верасня 2017Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Беларускай Праваслаўнай Царкве выдадзены новы пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову.
падрабязна » -
Да 12 верасня ў Мазыры будзе знаходзіцца ікона Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная»
06 верасня 2017Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у кафедральны сабор святога Архангела Міхаіла ў горадзе Мазыры была прынесена ікона Прасвятой Багародзіцы «Юравіцкая-Міласэрная» — адна з галоўных святынь Палескага краю.
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі завяршылася акцыя «Збяры партфель у школу»
06 верасня 2017У дапамозе дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных і няпоўных сем'яў, а таксама дзіцячых дамоў і грамадскіх арганізацый прынялі ўдзел многія прыходы Гомельскай епархіі. Больш за 600 дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, атрымалі школьныя прыналежнасці.
падрабязна » -
Вызначаны пераможцы III Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання»
06 верасня 2017Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, удасканаленню іх работы па выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый, садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы.
падрабязна » -
Экалагічны семінар «Праз стварэнне да Тварца» пройдзе ў Бабруйску
05 верасня 201716-17 верасня ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Дружба» (горад Бабруйск) адбудзецца семінар «Праз стварэнне да Тварца», прысвечаны Дню малітвы аб Божым стварэнні. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 14 верасня.
падрабязна » -
На руінах замкавай царквы ў Гродна быў прачытаны акафіст, складзены Скарынам
05 верасня 20173 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання святары Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна здзейснілі на мове арыгінала чытанне акафіста «Пресладкому їмени Госпада нашага Іісуса Хріста», складзенага Францыскам (у Святым Хрышчэнні Георгіем) Скарынам.
падрабязна » -
05 верасня 2017
1 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік наведаў Віцебск. У рамках візіту ва Успенскім кафедральным саборы адбылася сустрэча кіраўніка польскай дыпламатычнай місіі і архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
падрабязна » -
Дабрачынная акцыя «Радасць ведаў» прайшла ў Мінску
04 верасня 2017Кульмінацыяй акцыі стала наведванне 4 верасня Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна і дзіцячых садоў №№ 174 і 190, дзе адбылося тэатралізаванае прадстаўленне і былі ўручаны падарункі больш чым 200 выхаванцам.
падрабязна » -
Жыхары Полацка і Наваполацка азнаёмяцца з праваслаўнымі святынямі Смаленшчыны і Беларусі
04 верасня 2017Па благаславенню Патрыяршага Экзарха 4 верасня ў Полацкім гарадскім Палацы культуры адкрылася перасоўная фотавыстава «Праваслаўныя храмы Смаленшчыны і Беларусі як сімвалы духоўнага яднання брацкіх народаў». Выстава будзе працаваць да 15 верасня. Арганізатарамі выставы выступілі Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату і Смаленская епархія Рускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы адміністрацыі Смаленскай вобласці Расіі і міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва».
падрабязна » -
Ганаровым госцем лінейкі ў Кармянскай сярэдняй школе стаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан
04 верасня 2017Раней па благаславенню правячага архіерэя Гомельская епархія аплаціла рамонтныя работы ў Кармянскай школе. Дырэктар школы Кацярына Балюнова падзякавала епіскапу Сцяфану за дабрачынную дапамогу.
падрабязна » -
03 верасня 2017
3 верасня, у Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Успення Прасвятой Багародзіцы, дзень памяці Сабора Маскоўскіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства
03 верасня 20172 верасня ў горадзе Полацку адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства. Удзел у цырымоніі ўзяў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
03 верасня 2017
2 верасня, напярэдадні Нядзелі 13-й пасля Пяцідзясятніцы, дня памяці Сабора Маскоўскіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
03 верасня 2017
2 верасня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў урачыстую прэзентацыю перакладу Свяшчэннга Пісання Новага Запавету на беларускую мову.
падрабязна » -
Канцэрт пад адкрытым небам арганізаваў прыход Спаса-Праабражэнскага храма ў Астрашыцкім Гарадку
03 верасня 2017Былі выкананы вядомыя творы царкоўнай музыкі і аўтарскія песні прыхаджан, напоўненыя хрысціянскім сэнсам. Канцэрт наведалі больш за 100 чалавек. Плануецца, што ў далейшым мерапрыемства стане штогадовым і набудзе фармат фестывалю.
падрабязна »