-
04 кастрычніка 2017
Нядзельныя школы Лепельскага благачыння прынялі ўдзел у інтэрактыўным праекце «GPS-навігатар», згодна з правіламі якога маршрут і спосабы перамяшчэння першапачаткова рабятам не былі вядомыя. Аб транспарце і наступным пункце прызначэння ўдзельнікі гульні даведваліся толькі па прыбыцці ў чарговы пункт.
падрабязна » -
03 кастрычніка 2017
24-25 лістапада на базе Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца XVI Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. У гэтым годзе Семінар студэнтаў Беларусі будзе арыентаваны на асэнсаванне месца рэлігіі ў сучаснай навуковай карціне свету.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца прэзентацыя кнігі аб храме ў Сынкавічах
03 кастрычніка 20174 кастрычніка ў 17:00 у Біблейным кабінеце МінДА адбудзецца прэзентацыя кнігі протадыякана Паўла Бубнова «Крэпасць Духа: гісторыя і сучаснасць праваслаўнага прыхода храма святога Архістратыга Міхаіла ў Сынкавічах».
падрабязна » -
03 кастрычніка 2017
1 кастрычніка пачала работу праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Нядзельная школа» Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла і Кірыла-Мефодзіеўскага прыхода беларускай сталіцы.
падрабязна » -
Мінскую духоўную акадэмію наведалі педагогі і навучэнцы сталічнай гімназіі № 15
03 кастрычніка 2017У рамках рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама выкладчыкі і навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 15 Мінска» наведалі Мінскую духоўную акадэмію.
падрабязна » -
Адбыўся традыцыйны хрэсны ход на Навагрудскую галгофу
02 кастрычніка 201730 верасня адбыўся штогадовы хрэсны ход на Навагрудскую галгофу. Багамольцы накіраваліся ў вёску Ваўковічы Навагрудскага раёна, каб ушанаваць памяць протаіерэя Мікалая Нядзведскага, па-зверску закатаванага бязбожнікамі ў 1939 годзе.
падрабязна » -
У Чэрвенскім доме-інтэрнаце для маладых інвалідаў асвечана капліца
02 кастрычніка 201723 верасня епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў чын асвячэння капліцы ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў Чэрвенскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
падрабязна » -
01 кастрычніка 2017
1 кастрычніка, у Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы, па Уздзвіжанні, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
01 кастрычніка 2017
За богаслужэннем Патрыяршы Экзарх рукапалажыў студэнта Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандра Курыса ў дыякана.
падрабязна » -
30 верасня 2017
30 верасня, напярэдадні Нядзелі 17-й пасля Пяцідзесятніцы, па Уздзвіжанні, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
30 верасня 2017
30 верасня, у суботу сядміцы 17-й пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, дзень памяці святых мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Кірыла і Марыі Сергіеўскага прыхода горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінску пачынае навучальны год арт-лекторый «Парфіра»
29 верасня 2017Кожны чацвер з 19:00 да 20:00 ўсім жадаючым будзе прадастаўлена магчымасць вывучаць свет хрысціянскага мастацтва. З 20:00 да 21:00 — абмеркаванне ўбачанага за кубкам чаю з саладошчамі. Арт-лекторый «Парфіра» працуе на базе Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
29 верасня 201729 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у адкрыцці пленарнага пасяджэння Савета епіскапскіх канферэнцый Еўропы
29 верасня 2017Упершыню ў гісторыі сталіца Беларусі прыняла кіраўнікоў каталіцкіх епіскапскіх канферэнцый з 45 краін Еўропы. Праца форуму прысвечана пастырскаму клопату аб моладзі, царкоўнай місіі дабравесця і ўкладу Царквы ў будаўніцтва агульнага еўрапейскага дома.
падрабязна » -
29 верасня 2017
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім узяў удзел у хіратоніі намесніка Благавешчанскай Супрасльскай лаўры архімандрыта Андрэя (Баркоўскага) у епіскапа Супрасльскага, вікарыя Беластоцка-Гданьскай епархіі Польскай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна »