-
У Салігорску падведзены вынікі дабрачыннай акцыі «Падары дабро на Ражджаство»
27 студзеня 2017У ходзе акцыі валанцёры збіралі прадукты харчавання, канцылярскія прыналежнасці, цацкі, прадметы асабістай гігіены, ласункі. Усяго ўдалося падрыхтаваць 600 падарункавых камплектаў, якія былі перададзеныя ў 10 сацыяльным установам.
падрабязна » -
27 студзеня 2017
Практычныя аспекты арганізацыі суправаджальнага пражывання маладых інвалідаў, умацаванне цвярозасці, развіццё сятрыцтваў міласэрнасці, арганізацыя дапамогі бяздомным, глухім людзям, абарона жыцця дзяцей да нараджэння – гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі секцыі.
падрабязна » -
Чацвёрты баль праваслаўнай моладзі «Таццянін дзень» прайшоў у Кобрыне
26 студзеня 2017Напярэдадні Таццянінага дня, 22 студзеня, у Кобрынскім палацы культуры прайшоў чарговы, ужо чацвёрты, баль праваслаўнай моладзі. Кобрынскае духавенства і кіраўніцтва раёна, а таксама родныя і сябры ўдзельнікаў прыйшлі падтрымаць моладзь, захопленую мастацтвам танца.
падрабязна » -
25 студзеня 2017
Мерапрыемства праходзіла ў рамках мастацка-асветніцкага праекта «Дарога да храма», які ажыццяўляўся па благаславенні настаяцеля прыхода, протаіерэя Ігара Карасцялёва. Мэта праекта — умацаванне ў сучасным грамадстве традыцыйных праваслаўных духоўна-маральных арыенціраў праз папулярызацыю твораў сучаснага выяўленчага мастацтва духоўнай тэматыкі.
падрабязна » -
23 студзеня 2017
Па прыбыцці ва ўстанову аховы здароўя архіпастыр пагутарыў з адміністрацыяй, а затым сустрэўся з парадзіхамі і персаналам бальніцы.
падрабязна » -
22 студзеня 2017
У брэсцкім кафэ «Праванс» 21 студзеня адбылося святочнае мерапрыемства з салодкім сталом, арганізатарамі якога выступілі Сацыяльна-педагагічны цэнтр Брэста, Брэсцкая епархія і Брэсцкая пагранічная група імя Чырвонага сцяга.
падрабязна » -
У Гомелі адбыўся VI Раённы бацькоўскі Калядны форум
22 студзеня 2017Форум пачаў сваю гісторыю ў 2011 годзе дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву Гомельскай епархіі і аддзела адукацыі адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля. У праграме форуму — дабрачынныя ёлкі ў Нікольскім мужчынскім манастыры і Спаса-Праабражэнскім храме для малазабяспечаных сем'яў, школьны Калядны баль і многае іншае.
падрабязна » -
Асвечаныя новыя аддзяленні анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах
20 студзеня 2017Па просьбе дырэктара ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі» Алега Суконкі клірыкі прыхода Святой Тройцы вёскі Бараўляны сумесна з клірыкамі 3-й Мінскай раённай акругі 20 студзеня асвяцілі нядаўна пабудаваныя і ўведзеныя ў эксплуатацыю аддзяленні цэнтра.
падрабязна » -
Епіскап Павел сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў маладзечанскай сярэдняй школы № 5
20 студзеня 201720 студзеня епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў сярэднюю школу № 5 горада Маладзечна, дзе правёў сустрэчу з навучэнцамі 9-11 класаў. Па заканчэнні гутаркі жадаючыя змаглі звярнуцца да архіпастыра з асабістымі пытаннямі.
падрабязна » -
У цэху разліву мінеральнай вады ў вёсцы Парэчча адбыўся чын вялікага асвячэння вады
20 студзеня 2017У першыя хвіліны Хрышчэнскага сачэўніка клірык гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Аляксандр Наздрын здзейсніў чын вялікага асвячэння вады ў цэху разліву мінеральнай вады ў вёсцы Парэчча. Ужо ноччу першыя з 15 000 паўтаралітровых бутэлек асвячонай пітной вады з артэзіянскай свідравіны глыбінёй 256 метраў былі дастаўлены ў праваслаўныя храмы Гродна.
падрабязна » -
У крыпту сталічнага Усіхсвяцкага храма будзе перададзена зямля са спаленай нацыстамі вёскі Ола
20 студзеня 201773 гады таму здарылася трагедыя: студзеньскай раніцай да невялікай вёсачкі Ола падышоў нямецкі карны атрад. Большасць людзей нацысты сагналі ў вялікі калгасны хлеў на ўскраіне вёскі, замкнулі і падпалілі, а тых, хто спрабаваў выбегчы і выратавацца з агорнутага агнём будынка — расстрэльвалі. Зверствы карнага атрада забралі жыцці 1758 чалавек, з якіх 950 — дзеці.
падрабязна » -
Развіваюцца кантакты Віцебскай і Смаленскай епархій
20 студзеня 2017Адбылася сустрэча гасцей са Смаленскай мітраполіі з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем, у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі праекта «Храматворцы Царквы Рускай». Аднайменная выстава працавала ў Віцебску з 6 снежня па 15 студзеня. Экспазіцыю наведала больш за 23 000 чалавек.
падрабязна » -
Праваслаўны мюзікл «Не забыцца пра Ражджаство» паказалі ў Гомелі
18 студзеня 2017Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, духавенства епархіі, прадстаўнікі адміністрацый раёнаў Гомеля, кіраўніцтва і студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны наведалі прэм'еру мюзікла «Не забыцца пра Ражджаство», падрыхтаванага сіламі моладзевай групы Праабражэнскага храма «Фавораўцы» і сябрамі прыхода.
падрабязна » -
Завершана дабрачынная акцыя «ДЗІЦЯ + КУРТКА = ДАБРО!»
18 студзеня 2017Акцыя скончылася сумеснай паездкай ўдзельнікаў Дабраахвотніцкага руху храма іконы Божай Маці «Усецарыца», прадстаўнікоў Праваслаўнага брацтва свяціцеля Лукі Крымскага і жаночага мотаклуба «Ластаўкі» ў Багушэўскую і Сенненскую школы-інтэрнаты.
падрабязна » -
Гасцямі архіерэйскай ёлкі ў Тураўскай епархіі сталі дзеці са шматдзетных і маламаёмных сем'яў
17 студзеня 2017У гарадскім Палацы культуры Мазыра ў чарговы раз адбылося дабрачыннае мерапрыемства «Калядная архіерэйская ёлка», арганізатарам якога выступіла Тураўскае епархіяльнае ўпраўленне.
падрабязна »
