- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Гомелі адбыўся VI Раённы бацькоўскі Калядны форум
22 студзеня 201720 студзеня 2017 года завяршыў працу VI Раённы бацькоўскі Калядны форум, які пачаў эстафету святочных і конкурсных мерапрыемстваў сярод устаноў адукацыі Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра яшчэ ў канцы снежня мінулага года.
Цырымонію закрыцця, якая адбылася ў актавай зале сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 30, наведалі епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Надзея Рыгораўна Куніцкая, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Чыгуначнага раёна Ірына Раманаўна Казімірава, настаўнікі, кіраўнікі гурткоў, бацькі і дзеці.
Праасвяшчэнны ўладыка павіншаваў усіх з надыйшощшым Святам Божага Нараджэння і ўручыў дыпломы ўдзельнікам форуму. Больш за 90 удзельнікаў былі ўдастоены ўзнагарод у розных намінацыях. Пасля ўзнагароджання адбыўся гала-канцэрт.
Раённы бацькоўскі Калядны форум пачаў сваю гісторыю ў 2011 годзе дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву Гомельскай епархіі і аддзела адукацыі адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля. Ініцыятары форуму імкнуцца, каб свята Ражджаства Хрыстова прыйшло ў кожную ўстанову адукацыі, кожную сям'ю. У праграме форуму — дабрачынныя ёлкі ў Нікольскім мужчынскім манастыры і Спаса-Праабражэнскім храме для малазабяспечаных сем'яў і сем'яў, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе, школьны Калядны баль, «Песні дзяцінства вуснамі бацькоў. Калядныя песні вуснамі дзяцей», свята для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, конкурсы дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці і іншае.
Гомельская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.