-
Выдадзены «Дыярыуш» прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў перакладзе на сучасную беларускую мову
15 мая 2018«Дыярыуш» («Дзённік») ігумена Афанасія Філіповіча напісаны на старабеларускай мове XVII стагоддзя, разуменне якой з цяжкасцю даецца нашаму сучасніку. Менавіта таму ўзнікла неабходнасць адаптаваць тэкст да ўспрымання сучаснага чытача. Раней асобныя фрагменты «Дыярыуша» уключаліся ў хрэстаматыі і анталогіі па беларускай літаратуры, але былі маладаступныя для шырокай грамадскасці і вернікаў. Выданне ўспамінаў святога Афанасія прымеркавана да 370-годдзя з дня яго мучаніцкай смерці.
падрабязна » -
12 мая 2018
Цырымонія перадачы зямлі з брацкіх магіл, дзе пахаваны малдаўскія воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне БССР, адбылася 11 мая ў мемарыяльным комплексе ў Масюкоўшчыне. Памінальную малітву аб загінулых здзейсніў клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Мінску іерэй Алег Кунцэвіч.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбыліся II Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча
11 мая 201810 мая ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла Навукова-практычная канферэнцыя «II Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». У працы форуму прынялі ўдзел 39 дакладчыкаў, якія прадстаўлялі духоўныя школы Беларускага Экзархату і шэрагу свецкіх ВНУ.
падрабязна » -
У Пінскай епархіі прайшоў мота-велапрабег «Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця»
11 мая 2018Звыш 110 км пераадолелі ўдзельнікі духоўна-патрыятычнага мота-велапрабегу «Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця», прысвечанага 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
10 мая 201810 мая пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
10 мая 2018
8 мая адбылося адкрыццё месячніка Чырвонага Крыжа і ўшанаванне валанцёраў, дзейнасць якіх накіравана на аказанне дапамогі ўразлівым катэгорыям грамадзян.
падрабязна » -
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у VII З'ездзе праваслаўнай моладзі Казахстана [АБНОЎЛЕНА]
10 мая 2018Цэнтральная тэма форуму — «Добраахвотніцтва. Хто, калі не мы?» Па благаславенню Патрыяршага Экзарха у З'ездзе прынялі ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын і кіраўнік аддзела па справах моладзі Мінскай епархіі протадыякан Максім Логвінаў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі
09 мая 20189 мая на Плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. Цырымонію ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі
09 мая 20188 мая ў Палацы Рэспублікі горада Мінска адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. На сходзе прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Сталічныя байкеры пачалі мотасезон з малітвы і наведвання Хатыні
08 мая 20186 мая, у дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца, у прыходзе храма Святой Жыццепачаінай Троіцы аграгарадка Бараўляны пад Мінскам быў здзейснены традыцыйны малебен аб вандроўніках, прымеркаваны да пачатку мотасезона.
падрабязна » -
Фестываль «Сямейныя традыцыі» праходзіць у Магілёве
08 мая 2018C 1 па 19 мая ў Магілёве ўпершыню праходзіць фестываль «Сямейныя традыцыі». Асноўным арганізатарам форуму з'яўляецца прыход храма Царскіх страстацерпцаў і ўсіх навамучанікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя.
падрабязна » -
У Віцебску адбудзецца традыцыйнае дабрачыннае свята «Белая Кветка»
08 мая 201820 мая ў 11:00 ля сцен Успенскага кафедральнага сабора горада Віцебска адбудзецца штогадовае дабрачыннае свята «Белая Кветка». Сабраныя на свяце сродкі будуць накіраваныя на лячэнне цяжкахворых дзяцей.
падрабязна » -
Тэатр-студыя «Пад купаламі» пакажа спектакль «Міраносіцы»
08 мая 2018Тэатр-студыя пры Мінскай духоўнай акадэміі «Пад купаламі» 13 мая ў 13:00 прадставіць гледачам сцэнічную версію евангельскага сюжэта пра паслядоўніц Іісуса Хрыста — жанчын-міраносіц.
падрабязна » -
Адбыўся злёт моладзі Барысаўскай епархіі «Хрыстос — наша Перамога!»
07 мая 2018Каля 80 чалавек аб'яднаў двухдзённы традыцыйны злёт моладзі «Хрыстос — наша Перамога!» Пачаўся злёт з Бажэственнай літургіі ў жодзінскім храме іконы Божай Маці «Збавіцельніца», за якой маладыя людзі прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
падрабязна » -
У Тураўскай епархіі прайшоў фестываль «Палескі Вялікдзень»
07 мая 20184 мая ў Палацы культуры горада Мазыра па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда прайшоў II Велікодны фестываль духоўнай, ваенна-патрыятычнай і народнай песні «Палескі Вялікдзень».
падрабязна »