-
Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска
25 жніўня 201725 жніўня, у пятніцу сядміцы 12-й пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска.
падрабязна » -
25 жніўня 2017
28 жніўня, у свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебны спеў праслаўленым сярод святых членам Свяшчэннага Сабора 1917-1918 гадоў, адкрыццё якога прыпала ў 1917 годзе на свята Успення Прасвятой Багародзіцы, і заўпакойнае малітоўнае памінанне іншых членаў Свяшчэннага Сабора.
падрабязна » -
Адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі
24 жніўня 201724 жніўня ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі. Пачаўся сход з агульнай споведзі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. Афіцыйная частка епархіяльнага сходу прайшла ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на верасень 2017 года
24 жніўня 2017Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на верасень 2017 года.
падрабязна » -
Распачынаецца дзіцяча-юнацкі літаратурны конкурс «Лета Гасподняе»
24 жніўня 2017Міжнародны дзіцяча-юнацкі літаратурны конкурс імя Івана Шмялёва «Лета Гасподняе» праводзіцца Выдавецкім саветам Рускай Праваслаўнай Царквы па блаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы 6-12 класаў агульнаадукацыйных і праваслаўных школ, гімназій і каледжаў краін СНД і далёкага замежжа. Творчыя працы прымаюцца для ўдзелу ў конкурсе з 1 верасня па 1 снежня.
падрабязна » -
Адкрываюцца курсы павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і супрацоўнікаў сацыяльных епархіяльных аддзелаў
24 жніўня 2017Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню сумесна з Праваслаўным Свята-Ціханаўскім гуманітарным універсітэтам з 31 жніўня па 16 кастрычніка 2017 года праводзіць курсы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў сацыяльных епархіяльных аддзелаў.
падрабязна » -
У вёсцы Пагост адбыўся хрэсны ход у памяць аб ахвярах нацысцкіх акупантаў
23 жніўня 201720 жніўня ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна адбыўся хрэсны ход, прысвечаны памяці мірных жыхароў, нявінна забітых у час Вялікай Айчыннай вайны 22 жніўня 1941 года. У той дзень нацысцкія карнікі спалілі ў Пагосце 163 двары, забілі 69 чалавек.
падрабязна » -
Рэспубліканскі семінар для выкладчыкаў нядзельных школ прайшоў у Мінску
23 жніўня 2017У рабоце семінара прынялі ўдзел больш за 100 чалавек — прадстаўнікі епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы: святары, дырэктары, завучы і выкладчыкі нядзельных школ. Нарада прайшла пад старшынствам епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна.
падрабязна » -
Ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі прайшоў збор сродкаў на аперацыю 5-гадовай Лізаветы Талавіра
23 жніўня 201719 жніўня па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі адбыўся збор сродкаў на экстранную аперацыю Лізаветы Талавіра 2012 года нараджэння. Намаганнямі неабыякавых вернікаў патрэбная сума была сабраная.
падрабязна » -
У выдавецтве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра выйшаў аўдыё-CD «Неўвядальны цвет райскага саду»
22 жніўня 2017Дыск «Неўвядальны цвет райскага саду» адкрывае серыю дыскаў царкоўных песнапенняў «Промні святла» ў выкананні хору сясцёр Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Спевы службы на спачын прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і князёўны Полацкай, выконвае хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахини Фяўронні (Бармічовай).
падрабязна » -
У час Успенскага посту ў Іўеўскім благачынні моляцца за навучэнцаў
22 жніўня 201719 жніўня, у свята Праабражэння Гасподняга, і ў нядзельны дзень 20 жніўня за Бажэственнай літургіяй у Панцеляіманавым храме маліліся выкладчыкі і навучэнцы мясцовай сярэдняй школы, а таксама студэнты. Педагогі і іх выхаванцы паспавядаліся і прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
падрабязна » -
У вёсцы Крулеўшчына адбыўся фестываль праваслаўнай моладзі
22 жніўня 2017Фестываль 2017 года стаў ужо шостым па ліку. У гэтым годзе асноўнай тэмай фестывальных мерапрыемстваў стала тэма сям'і. Ганаровым госцем фестывалю быў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.
падрабязна » -
У Баранавічах пройдзе выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная»
22 жніўня 2017Па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана ў горадзе Баранавічы з 10 па 15 верасня пройдзе 6-я духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Беларусь праваслаўная». Выстава-кірмаш збярэ каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Грэцыі і Сербіі.
падрабязна » -
Жыхарам Ваўкавыска прапанавалі больш даведацца аб Свяшчэнным Пісанні
21 жніўня 201719 жніўня у Ваўкавыску па вуліцы Леніна (адной з самых ажыўленых у горадзе) быў выстаўлены стэнд з праваслаўнымі брашурамі пра Біблію. Мінакі маглі спыніцца, разгледзець прапанаваныя брашуры, узяць любыя ўпадабаныя бясплатна. Асветніцкую акцыю арганізаваў прыход Петра-Паўлаўскага сабора.
падрабязна » -
21 жніўня 2017
20 жніўня, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Гасподняга, у Трыгор'еўскім Спаса-Праабражэнскім мужчынскім манастыры Жытомірскай епархіі (Украінская Праваслаўная Царква) адбыліся ўрачыстыя богаслужэнні з нагоды дня ўшанавання цудатворнага абраза Божай Маці, званага «Трыгор'еўскі».
падрабязна »