-
Зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 19 красавіка 2018 года
15 мая 2018Згодна з артыкулам 8 раздзела XII Статута Рускай Праваслаўнай Царквы, «журналы Сінода Экзархату прадстаўляюцца Свяшчэннаму Сіноду і зацвярджаюцца Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі». Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 14 мая 2018 года (журнал № 24) былі зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 19 красавіка 2018 года (№ 1-18).
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
14 мая 201814 мая ў гістарычным будынку Свяцейшага Урадавага Сінода ў Санкт-Пецярбургу пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
13 мая 2018
13 мая, у Нядзелю 6-ю пасля Пасхі, пра сляпога, дзень памяці апостала Якава Зевядзеева, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у саборным храме Гродзенскага жаночага стаўрапігіяльнага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
падрабязна » -
У Нядзелю пра сляпога мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Пакроўскім храме горада Мінска
13 мая 201813 мая, у Нядзелю 6-ю пасля Пасхі, пра сляпога, дзень памяці апостала Іакава Зевядзеева, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме Мінска.
падрабязна » -
12 мая 2018
12 мая, напярэдадні Нядзелі 6-ай пасля Пасхі, пра сляпога, дня памяці апостала Іакава Зевядзеева, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
12 мая 2018
Цырымонія перадачы зямлі з брацкіх магіл, дзе пахаваны малдаўскія воіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне БССР, адбылася 11 мая ў мемарыяльным комплексе ў Масюкоўшчыне. Памінальную малітву аб загінулых здзейсніў клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Мінску іерэй Алег Кунцэвіч.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў урачыстасці ў гонар дня памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага
11 мая 201811 мая, у пятніцу 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыбыў у горад Тураў і ўзначаліў ўрачыстасці.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбыліся II Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча
11 мая 201810 мая ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла Навукова-практычная канферэнцыя «II Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». У працы форуму прынялі ўдзел 39 дакладчыкаў, якія прадстаўлялі духоўныя школы Беларускага Экзархату і шэрагу свецкіх ВНУ.
падрабязна » -
У Пінскай епархіі прайшоў мота-велапрабег «Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця»
11 мая 2018Звыш 110 км пераадолелі ўдзельнікі духоўна-патрыятычнага мота-велапрабегу «Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця», прысвечанага 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ
10 мая 201810 мая пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
10 мая 201810 мая пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
10 мая 2018
8 мая адбылося адкрыццё месячніка Чырвонага Крыжа і ўшанаванне валанцёраў, дзейнасць якіх накіравана на аказанне дапамогі ўразлівым катэгорыям грамадзян.
падрабязна » -
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у VII З'ездзе праваслаўнай моладзі Казахстана [АБНОЎЛЕНА]
10 мая 2018Цэнтральная тэма форуму — «Добраахвотніцтва. Хто, калі не мы?» Па благаславенню Патрыяршага Экзарха у З'ездзе прынялі ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын і кіраўнік аддзела па справах моладзі Мінскай епархіі протадыякан Максім Логвінаў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі
09 мая 20189 мая на Плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. Цырымонію ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі
09 мая 20188 мая ў Палацы Рэспублікі горада Мінска адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. На сходзе прысутнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна »