- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Калекцыю экспанатаў музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілі новыя набыцці
10 ліпеня 2018Збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся новымі экспанатамі, якія будуць прадстаўлены ў пятай музейнай зале, якая рыхтуецца да адкрыцця.
Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя для царкоўна-археалагічнага музея семінарыі былі набыты новыя экспанаты. Музейную калекцыю ўзбагацілі наступныя кнігі, якія маюць дачыненне да гісторыі праваслаўнай духоўнай адукацыі на беларускіх землях:
Вучэбны дапаможнік протаіерэя Пятра Смірнова «Краткая Священная история (с 2 картамі і 71 малюнкамі ў тэксце)» (Санкт-Петербург: Тип. «Труд», 1902).
Кніга прафесара П. В. Знаменскага «Православие и современная жизнь: Полемика 60-х гг. об отношении православия к современности: (A.M. Бухарев)» (Москва, 1906).
Брашура прафесара А. І. Увядзенскага «Мировая трагедия знания. Вступительная лекция в курс истории философии» (Сергиев Посад: Типография Свято-Троицкой Сергиевой Лавры, 1908).
«Записки по православно-христианскому вероучению. Курс VII класса гимназий» (Варшава: Синодальная типография, 1928). Склаў протаіерэй Антоній Мірановіч, законатлумач урадавай польскай і рускай прыватнай гімназіі ў горадзе Вілейцы.
«Инструкция приходскому духовенству в деле катехизации православного юношества» (Варшава: Синодальная типография, 1932).
Кніга прафесара Мікалая Сяргеевіча Арсеннева «Православная Церковь и Западное Христианство» (Варшава: Синодальная типография, 1929).
Кніга прафесара В. А. Бяднова «Московский митрополит Макарий (Булгаков) (1816-1882)» (Варшава: Синодальная типография, 1929).
Кніга М. І. Пятрова «Воспоминания о Высокопреосвященнейшем Димитрии (Ковальницком), архиепископе Херсонском и Одесском († 3-го февраля 1913 года)» (Одесса, 1916).
Новыя экспанаты (за выключэннем апошняга) будуць прадстаўлены ў рыхтуемай да адкрыцця пятай зале царкоўна-археалагічнага музея, прысвечанай гісторыі духоўнай адукацыі на беларускіх землях.
Царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі створаны ў 2014 годзе па ініцыятыве рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. У цяперашні час музей уключае чатыры залы, прысвечаныя гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, гісторыі Жыровіцкага манастыра, царкоўнаму мастацтву XII-XX стагоддзяў, рукапісным і старадрукаваным кнігам XVI-XVIII стагоддзяў. Загадчык музея — прарэктар па навуковай рабоце А. В. Слесараў.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.