- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Распаўсюджванне хрысціянства і ўтварэнне першых епархій
- Праваслаўная Царква і вялікія князі Літоўскія
- Раздзяленне мітраполій і наступныя падзеі 15 - першай паловы 16 стагоддзя. Спробы навязаць унію
- Заключэнне ўніі. Царква па-за законам
- Аднаўленне праваслаўнай іерархіі
- Становішча Царквы ў канцы 17 стагоддзя і пасля Замойскага сабора 1720 года. Вызнаўчая дзейнасць свяціцеля Георгія (Каніскага)
- Уз'яднанне ўніяцкага духавенства на Полацкім царкоўным саборы і іншыя падзеі 19 - 20 ст.
- Становішча Царквы ў 20-х - пачатку 40-х гадоў 20 стагоддзя
- Пад нямецкай акупацыяй у 1941–1944 гадах
- Пасляваеннае аднаўленне і новыя ганенні
- Беларуская Праваслаўная Царква ў канцы 20 – пачатку 21 стагоддзяў
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
Гісторыя Гродзенскай епархіі
У 1900 г. з часткі Літоўскай праваслаўнай епархіі была створана Гродзенская праваслаўная епархія з тытулам правячага архіерэя «епіскап Гродзенскі і Брэсцкі». У 1900-1901 гады ў Гродзенскай губерні праваслаўныя складалі пераважную частку насельніцтва (896 914 чалавек на 1 600 000 усяго насельніцтва).
У 1923 годзе частка Гродзенскай епархіі (тэрыторыя Беластоцкага і Навагрудскага ваяводстваў) увайшла ў склад Польскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. Шмат цэркваў польскімі ўладамі было зачынена або перададзена католікам. Ва ўмовах палітыкі паланізацыі і акаталічвання беларускага насельніцтва праваслаўныя іерархі і частка святарства сталі на шлях супрацоўніцтва з уладамі і былі ўцягнутыя ў працэс паланізацыі Праваслаўнай Царквы. Набажэнствы на польскай мове ажыццяўляліся ў 1935 годзе ў кафедральным саборы ў Беластоку і ў гарнізоннай царкве ў Гродне. У 1938 годзе ў Гродне быў створаны Праваслаўны навукова-выдавецкі інстытут, які займаўся выдавецтвам прапагандысцкіх брашур выключна на польскай мове і ў польскім нацыянальным духу.
У 1939 годзе з пачаткам Другой сусветнай вайны на былых польскіх землях было створана так званае генерал-губернатарства, а Польская аўтакефальная царква страціла Валынскую, Віленскую, Палескую і большую частку Гродзенскай епархіі. Тая частка Гродзенскай епархіі, якая была ў складзе БССР, у 1939 годзе ўвайшла ў падпарадкаванне Маскоўскаму Патрыярхату. Гродзенская епархія налічвала тады каля 300 прыходаў і распаўсюджвалася на тэрыторыю былых епархій Палескай і Гродзенскай. Але з 1941 года ва ўмовах нямецкай акупацыі сувязь з Масквой была перарвана. У 1942 годзе на саборы беларускіх епіскапаў было прынята рашэнне на тэрыторыі акупаванай Беларусі стварыць шэсць праваслаўных епархій, у тым ліку Гродзенскую, якія ўваходзілі ў склад «Праваслаўнай Беларускай аўтакефальнай царквы» (1942-1944 гады). Для кіраўніцтва прыходамі Гродзеншчыны, далучанымі нямецкімі акупацыйнымі ўладамі да Усходняй Прусіі, быў прызначаны епіскап Венядзікт (Навіцкі). Пасля вызвалення тэрыторыі вобласці ад нямецкай акупацыі епархія перайшла ў кананічнае падпарадкаванне Маскоўскаму Патрыярхату.
У 1953 годзе ў сувязі з антырэлігійнай палітыкай савецкай улады Гродзенская епархія перастала існаваць, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Мінска-Беларускай праваслаўнай епархіі. На працягу толькі аднаго 1960 года ў Гродзенскай вобласці перасталі дзейнічаць 53 храмы, да 1985 г. іх было закрыта 156.
З другой паловы 1980-х гадоў пачалося паступовае адраджэнне царкоўнага жыцця. У 1992 годзе была адноўлена Гродзенская епархія.
У цяперашні час Гродзенская епархія ўключае ў сябе тэрыторыю Гродзенскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Свіслацкага, Шчучынскага і часткова Воранаўскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.