- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
«За Каляднай зоркай»: у Наваградку падвялі вынікі конкурсу хрыстаславаў
23 студзеня 201817 студзеня, у канцы святачнага тыдня, у зале Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшло свята «За Каляднай зоркай».
Свята сабрала 14 каманд хрыстаславаў горада і раёна для падвядзення вынікаў конкурсу. У зале прысутнічалі святары, сёстры сястрыцтва ў гонар апостала Іаана Багаслова, супрацоўнікі аддзела адукацыі райвыканкама, настаўнікі і бацькі дзяцей, прыхаджане храмаў.
На працягу ўсіх Святак хрыстаславы наведвалі дамы, арганізацыі, бальніцы, дзяліліся радасцю аб Ражджастве Хрыстовым з пажылымі і адзінокімі людзьмі, настаўнікамі-пенсіянерамі, ветэранамі вайны і працы, шматдзетнымі сем'ямі, дзецьмі-інвалідамі, выступалі перад школьнікамі і выхаванцамі дзіцячых садоў.
Усе каманды прадставілі свае прэзентацыі спраў міласэрнасці на Святках, падзяліліся радаснымі ўражаннямі.
Канцэртную праграму падрыхтавалі навучэнцы сярэдняй школы № 3. Прынялі ў ёй удзел і рабяты з сярэдняй школы № 4, гімназіі № 1, дзіцячай школы мастацтваў, нядзельнай школы пры сястрыцтве.
Яркім і маляўнічым атрымалася свята: не толькі песні, вершы, танцы і інсцэніроўкі зрабілі праграму насычанай, але і слова аб веры, таямніцы нараджэння Богадзіцяці Хрыста на зямлі і сэнсе чалавечага жыцця.
Святар Дзімітрый Смурага падзякаваў хрыстаславам і арганізатарам свята.
Старэйшая сястра міласэрнасці Ірына Кокаш адзначыла працу кожнай каманды, усім былі ўручаны дыпломы, калядныя сувеніры і падарункі.
Навагрудская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.