- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Жыровіцкай абіцелі адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі
23 красавіка 201919 красавіка ва Успенскім Жыровіцкім манастыры адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі.
Пачаўся сход з агульнай споведзі ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі і Бажэственнай літургіі, якую ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у саслужэнні духавенства епархіі. Усе святары прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
Пасяджэнне епархіяльнага сходу прайшло ў актавай зале семінарыі. Высокапраасвяшчэнны ўладыка звярнуўся да прысутных з дакладам, які змяшчаў аналіз унутрыепархіяльнага жыцця за перыяд, які прайшоў з апошняга сходу.
Была дадзена станоўчая ацэнка духоўна-асветніцкай работы ў благачыннях. Архіерэй адзначыў добрую арганізацыю і годны ўзровень правядзення мерапрыемстваў, якія праходзілі ў свята Ражджаства Хрвстовага, перыяд Святак і Вялікага посту.
Асаблівую ўвагу кіруючы архіерэй надаў пытанням арганізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі (9 мая) і Дня абароны дзяцей (1 чэрвеня), якія рэкамендаваў праводзіць у парафіях благачынняў сумесна з прадстаўнікамі мясцовых уладаў. Архіепіскап Гурый звярнуўся да прысутных з просьбай не пакідаць добрай традыцыі ўборкі могілак напярэдадні Радаўніцы па меры патрэбы.
Уладыка нагадаў, што святарам неабходна пабываць на ўрачыстых школьных лінейках, апошнім званку, даць наказ хлопцам і дзяўчатам малітвай і добрым словам на дарослае жыццё.
Протадыякан Генадзь Малееў, клірык Свята-Траецкага сабора горада Слоніма, распавёў аб тэмах і пытаннях, якія неабходна будзе вывучыць ў рамках штогадовай пераатэстацыі святароў епархіі, і агучыў графік апошняй на 2019 год.
Свяшчэннік Ігар Бабанаў паведаміў аб правядзенні са святарамі ў благачыннях заняткаў на тэму: «Прававыя і эканамічныя асновы дзейнасці парафіі».
З паведамленнем аб правядзенні мерапрыемстваў у свята Вялікадня і дзень жанчын-міраносіц выступіў сакратар НЕУ протаіерэй Анатоль Герасімук. Асаблівую ўвагу ён надаў ўвекавечанню памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) і святкавання 180-годдзя Полацкага сабора.
У завяршэнне сходу са словам настаўлення да святароў звярнуўся духаўнік Навагрудскай епархіі протаіерэй Уладзімір Гушча.
Навагрудская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.