- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Вобраз, традыцыя і час»
18 ліпеня 2018Па благаславенню Высокапраасвяшчэннага Дзімітрыя, архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага і Высокапраасвяшчэннага Сцяфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага у Віцебску прайшло адкрыццё выставы копій старажытнага фрэскавага жывапісу XI-XII стагоддзяў храмаў Полацка, Пскова, Ноўгарада. Такая важная культурная падзея стала магчымай дзякуючы сумесным намаганням Светлагорскага благачыння Гомельскай епархіі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, аддзела адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі.
Урачыстае адкрыццё выставы «Вобраз, традыцыя і час» адбылося 11 ліпеня ў выставачнай галерэі храма Праабражэння Гасподняга г. Віцебска (ніжні храм Свята-Успенскага кафедральнага сабора). Удзельнікаў адкрыцця віталі настаяцель храма Святой велікамучаніцы Варвары аг. Баравікі архімандрыт Аляксій (Жэлянок), кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі, навуковы супрацоўнік Мастацкага музея Віцебска, захавальнік калекцыі абразоў Грак Алена Валер'еўна, старшыня камісіі па ўзаемадзеянню з грамадскасцю протаіерэй Мікалай Прусакоў. Усе яны адзначылі надзённую неабходнасць пераемнасці пакаленняў, важнасць захавання традыцый і істотную ролю ў гэтай справе жывапісу і іканапісу.
Удзельнікі адкрыцця ўбачылі фрэскавы жывапіс, іканапіс, якія з'яўляюцца копіямі фрагментаў роспісу сцен цэркваў і манастыроў эпохі Кіеўскай Русі. Копіі выканалі выпускнікі кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Экспазіцыю склалі копіі фрэсак ХІІ стагоддзя Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага Полацкага манастыра, царквы Нараджэння Багародзіцы Снетагорскага жаночага манастыра каля Пскова (1313 г.), Спаса-Праабражэнскай царквы (каля 1140 г.) Міражскага манастыра ў Пскове. Сцены гэтых храмаў распісаны выявамі святых і біблейскіх сюжэтаў у візантыйскім стылі. Гэты стыль стварае светланоснасць малюнка, каб паказаць, што Сам Бог, які яўляецца свеуту, ёсць Святло: «Я святло свету» (Ін. 8:12). Нават калі на іконе намаляваны святыя, «галоўная дзеючая Асоба» тут Святло, г. зн. Бог, Які абнаўляе чалавека і свет.
Адкрыццё выстаўкі суправаджалася спевам жаночага ансамбля «Благо» пад кіраўніцтвам Вольгі Янчанка.
Гомельская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.