- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Віцебску прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Жанчыны ў гісторыі роднага краю: жыццё і дзейнасць»
25 кастрычніка 2018У Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» прайшла абласная (з міжнародным удзелам) навукова-практычная канферэнцыя «Жанчыны ў гісторыі роднага краю: жыццё і дзейнасць», прысвечаная 100-годдзю стварэння Саюза праваслаўных жанчын і Году малой радзімы ў Беларусі.
Форум быў арганізаваны Віцебскім абласным аб'яднаннем праваслаўных жанчын, Віцебскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын», дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і віцебскім філіялам установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА"».
Перад пачаткам працы пленарнага пасяджэння хор студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем студэнта 4-га курса Андрэя Бухенкі выканаў малітву «Цару Нябесны», а таксама прадставіў увазе слухачоў некалькі музычных твораў са свайго рэпертуару.
Падчас адкрыцця канферэнцыі з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся: начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Міхайлавіч Ягораў, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Пятроўна Жаланава і старшыня Віцебскага абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын, кіраўнік дыяканічнага цэнтра Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Іна Уладзіміраўна Касцюковіч.
Прывітальны адрас архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя зачытаў настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы горада Віцебска протаіерэй Сергій Захараў.
Усяго падчас пленарнага пасяджэння было заслухана 8 дакладаў.
Праца канферэнцыі працягнулася ў трох секцыях: «Жанчыны ў служэнні Праваслаўнай Царквы», «Жанчыны: гісторыя і сучаснасць» і «Жанчыны роднага краю - гераіні свайго часу».
У дакладах удзельнікаў семінара была адзначана важная роля грамадскіх аб'яднанняў, такіх як Міжнародны саюз праваслаўных жанчын і Беларускі саюз жанчын, па кансалідацыі і каардынацыі намаганняў у духоўна-маральным выхаванні моладзі, абароне інстытута сям'і.
Удзельнікі канферэнцыі звярнулі ўвагу і на далейшую неабходнасць актыўнага ўдзелу жанчын ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Згодна з іх перакананнямі, роля жонкі, маці, захавальніцы ачага ніколі і ні пры якіх абставінах не можа быць дэфармаваная, паколькі гэта рэальны фізічны і духоўны падмурак чалавечага грамадства. Нішто не можа прыносіцца ў ахвяру каштоўнасцям сям'і і мацярынства - тым каштоўнасцям, ад якіх сапраўды залежыць існаванне чалавечай цывілізацыі.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.