- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Слуцку праходзіць кіналекторый «Адкрытае неба»
29 сакавіка 2017На працягу трох месяцаў у Слуцкім епархіяльным упраўленні рэалізуецца праект «Вулічны кіналекторый "Адкрытае неба"», у рамках якога праходзяць разнастайныя тэматычныя кінапаказы.
Памочнікамі пры правядзенні кінапаказаў сталі валанцёры праваслаўнага брацтва ў гонар святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. Штотыдзень арганізатары кінасустрэчы выкладваюць ВКонтакте тэму кінапрагляду і падборку з 5 фільмаў. На працягу 5 дзён ідзе галасаванне, і фільм, які набраў найбольшую колькасць галасоў, транслюецца ў суботу. Кінапрагляд суправаджаецца чытаннем і вывучэннем Свяшчэннага Пісання, рухавымі і інтэрактыўнымі гульнямі, чаяваннем ці рукадзеллем.
Першы кінапаказ у межах лекторыя прайшоў падчас масавага мерапрыемства «Marshmallow challenge Slutsk» 28 студзеня 2017 года. У першай частцы мерапрыемства адбыўся турнір па пабудове вежаў з зефіру, услед рушыла чайная цырымонія, а ў заключэнне адбыўся прагляд фільма «Хронікі Нарніі. Частка 1». Усе ўдзельнікі пасля кінапаказу атрымалі буклеты пра брацтва Сафіі Слуцкай, моладзевых мерапрыемствах Слуцка-Салігорскай епархіі, кароткую інфармацыю аб маючых адбыцца кінапаказах і былі запісаныя ў спецыяльную базу удзельнікаў кіналекторыя.
Другі кінапаказ адбыўся 4 лютага. Фільм для прагляду — «Хронікі Нарніі. Частка 2» — быў абраны па выніку апытання. Усе ўдзельнікі былі запрошаны памаліцца за чытаннем акафіста святой праведнай Сафіі Слуцкай, далей былі праведзены гульні на знаёмства з новымі ўдзельнікамі кинолектория і на камандаутварэнне, а прагляд кінакарціны стаў вянком сустрэчы.
11 лютага ўдзельнікі лекторыя паглядзелі і абмеркавалі трэцюю частку «Хронік Нарніі», затым адбылося абмеркаванне Бібліі і тлумачэнне ўрыўка з Евангелля, пасля чаго ўсе свабодна пагутарылі за кубкам чаю.
11 сакавіка ўдзельнікі выбралі для прагляду фільм «Куды прыводзяць мары».
— У сацыяльнай сетцы ВКонтакте развілася гутарка з больш чым 1000 паведамленняў з нагоды выбару фільма, таму што было прапанавана выбраць адзін з 5 фільмаў на тэму «Выхад у нікуды, або чаму людзі здзяйсняюць самагубства». У выніку моладзь вырашыла паглядзець добры пазітыўны хрысціянскі фільм, — распавялі арганізатары лекторыя.
Пяты кінапаказ адбыўся 14 сакавіка, на яго былі запрошаны ўдзельнікі курсаў «Біблейскі клуб», «Катэхізіс», «Літургіка» пры Слуцкім епархіяльным упраўленні. На гэты раз для прагляду быў абраны фільм «Вялікі пост» (тэлекампанія «Майстэрня», 2011). Перад праглядам і абмеркаваннем мадэратар сустрэчы Ілля Рудко распавёў пра Вялікі пост.
18 сакавіка, падчас шостага паказу, па выніку актыўнай (больш за 300 паведамленняў) дыскусіі, для прагляду быў абраны фільм «У пагоні за шчасцем» з тэматычнай катэгорыі «Героі нашага часу, або моцныя духам людзі».
Удзельнікі кіналекторыя прынялі самы актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Пасхальны падарунак — 2017» і з 25 па 26 сакавіка знаходзіліся на дзяжурстве ў гіпермаркеце «Вясёлка», раздавалі велікодныя ўлёткі і збіралі падарункі для маючых патрэбу.
На працягу красавіка і мая будзе арганізавана яшчэ каля 8 кінапраглядаў. Калі вы хочаце стаць удзельнікам лекторыя «Адкрытае неба», дабаўляйцеся ў суполку праекта і сачыце за навінамі.
Мерапрыемствы ў рамках праекта «Вулічны кіналекторый "Адкрытае неба"» ажыццяўляюцца пры падтрымцы грантавага конкурсу "Праваслаўная ініцыятыва" і рэалізуюцца на тэрыторыі Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.