- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У свята Святога Духа Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
28 мая 201828 мая 2018 года, у свята Святога Духа, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапаў: Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, Слуцкага і Салігорскага Антонія, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынныя царкоўных акруг і настаяцелі храмаў Мінскай епархіі, клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і ружы.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.