- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Навагрудскай епархіі пачаў працу новы парафіяльны сайт
30 ліпеня 2019Да свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы (7 красавіка 2019 года), па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, на прыходзе Свята-Троіцкага сабора горада Слоніма створаны і запушчаны ў працу афіцыйны сайт.
Цяпер кожны жадаючы можа ўбачыць жыццё прыхода, даведацца пра яго дзейнасць, знайсці неабходную інфармацыю, якая датычыць прыхода, задаць пытанне святару, даслаўшы ліст праз зваротную сувязь, і іншае.
Спадзяемся, што сайт стане спрыяльнай пляцоўкай для дабравеставання веры Хрыстовай у сучасным свеце.
* * *
Існаванне Свята-Троіцкай царквы адносіцца да самых старых часоў. Вядома, што на месцы цяперашняга храма ў XVI стагоддзі існавала драўляная праваслаўная царква Святой Тройцы. У ёй знаходзілася мясцовашануемая ікона прападобнага Антонія Пячэрскага, Кіеўскага, начальніка ўсіх рускіх манахаў. У дзень памяці гэтага святога ў Свята-Троіцкай царкве адбывалася ўрачыстае богаслужэнне, якое наведвала мноства багамольцаў.
Пасля заключэння Брэсцкай уніі ў 1596 годзе храм быў адабраны ў праваслаўных і пасля разабраны. На яго месцы ў 1635-1645 гадах з цэглы быў пабудаваны касцёл, пры якім у 1749 годзе быў утвораны манастыр бернардзінцаў. Каб выцесніць з памяці праваслаўных хрысціян памяць аб мясцовых праваслаўных святынях, каталіцкае духавенства пайшло на такі крок: замест богаслужэнняў у дзень памяці прападобнага Антонія Пячэрскага, якія вельмі любіў праваслаўны народ, у касцёле сталі здзяйсняцца ўрачыстыя службы па заходнім абрадзе ў гонар каталіцкага святога Антонія Падуанскага. У 1864 годзе бернардзінскі манастыр быў скасаваны.
У 1867 годзе будынак касцёла быў перададзены праваслаўным, у якім была ўладкавана Царква ў гонар Святой Тройцы. Тады ж было адроджана і святкаванне памяці прападобнага Антонія Пячэрскага. У дзень яго памяці, як і ў старыя часы, сталі здзяйсняцца ўрачыстыя богаслужэнні. Так у 1867 годзе богаслужэнне здзейсніў саборным чынам настаяцель Жыровіцкага манастыра архімандрыт Мікалай (Рэдута), а ў 1868 годзе архіепіскап Міхаіл (Галубовіч), які знаходзіўся на спачыне ў Жыровіцкім манастыры.
У гады Другой Рэчы Паспалітай храм быў перададзены рыма-католікам і перароблены ў касцёл.
У гады Вялікай Айчыннай вайны храм зноў быў перададзены праваслаўным і адноўлены як Свята-Троіцкая царква. У 2002 годзе храму нададзены статус сабора.
У наш час храм цалкам абноўлены, у 2015 годзе на ім заззялі новыя купалы. Таксама маецца ў царкве і бакавы прыдзел ў гонар прападобнага Сергія Раданежскага. Службы ў саборы здзяйсняюцца штодня.
Троіцкі сабор г. Слоніма / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар-практыкум для царкоўных бібліятэк «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг»
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.