У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар-практыкум для царкоўных бібліятэк «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг»

06 мая 2025

374302c9592a024f919ccfb915591e06.jpg

Каардынацыйны савет па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхізацыі і навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашаюць супрацоўнікаў парафіяльных і манастырскіх бібліятэк, бібліятэк духоўных навучальных устаноў і царкоўна-археалагічных музеяў (кабінетаў) на семінар-практыкум «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг».

Супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі правядуць практычны занятак па асновах бібліяграфічнага апісання старадрукаваных і рэдкіх кніг, а таксама атрыбуцыі старадрукаваных і рэдкіх выданняў, няпоўных экзэмпляраў (устанаўленне аўтарства, месца, даты выдання і г.д.), выкарыстання розных крыніц (каталогаў, даведнікаў) для ідэнтыфікацыі выданняў.

Мерапрыемства адбудзецца 23 мая 2025 з 11.00 да 14.00 у чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаваных выданняў (пам. 348) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (цэнтральны ўваход).

Для ўдзелу ў семінары-практыкуме неабходна не пазней за 20 мая 2025 года прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://forms.gle/BXruUum7Nkgrfi7k8.

Семінар-практыкум з'яўляецца чарговым мерапрыемствам з ліку запланаваных у рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2024-2026 гады. Пунктам 3.3. Праграмы прадугледжана арганізацыя навучальных семінараў для царкоўных бібліятэк на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па пытаннях работы з фондамі рэдкіх кніг.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok