- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Мінскай духоўнай семінарыі адбылася прэзентацыя кнігі протадыякана Андрэя Гарбунова пра праваслаўныя храмы Баранавічаў
05 кастрычніка 20185 кастрычніка 2018 года ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылася прэзентацыя кнігі протадыякана Андрэя Гарбунова «Гісторыя праваслаўных храмаў горада Баранавічы».
Ці многім вядома, што страстацерпец імператар Мікалай II чатырнаццаць разоў наведваў горад Баранавічы? А тое, што сцены мясцовага Пакроўскага храма ўжо без малога 100 гадоў упрыгожваюць унікальныя мазаікі па эскізах В. М. Васняцова, выратаваныя з велічнага, пад стаць Храму Хрыста Збавіцеля, Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве, дашчэнту разбуранага ў 1926 годзе?
Такая кароткая гісторыя Баранавічаў, якія ўтварыліся паўтара стагоддзя таму вакол чыгуначнай станцыі, змясціла мноства падзей: Першую сусветную вайну і размяшчэнне ў горадзе Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, 18-годдзе ў складзе Польшчы і далучэнне населенага пункта ў 1939 годзе да СССР, германскую акупацыю падчас дзвюх сусветных войнаў, узвядзенне і разбурэнне храмаў, адраджэнне царкоўнага жыцця ў канцы XX стагоддзя…
Інфармацыя пра гэта і многае іншае ўтрымліваецца ў кнізе «Гісторыя праваслаўных храмаў горада Баранавічы», напісанай выпускніком Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі протадыяканам Андрэем Гарбуновым. Падчас прэзентацыі аўтар распавёў студэнтам аб выніках сваіх гістарычных пошукаў, падзяліўся вопытам работы з архіўнымі матэрыяламі і заклікаў слухачоў не быць абыякавымі да царкоўнага мінулага сваіх прыходаў.
Вядоўцам прэзентацыі выступіў прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт Аляксандр Слесараў.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.