- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Мінскай духоўнай семінарыі выдадзены новы вучэбны дапаможнік па Новаму Запавету
24 чэрвеня 2017Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў выдавецтве МінДС выйшаў вучэбны дапаможнік «Экзэгетычны каментарый на Пасланне апостала Іакава». Аўтарам навучальнага дапаможніка з'яўляецца выкладчык кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Яўстафій (Халіманкоў).
Навучальны дапаможнік прызначаны для студэнтаў 2-га курса Мінскай духоўнай семінарыі. Аўтар следаваў прынцыпу экзэгетычнага каментарыя, разглядаючы кожны сціх апостальскага паслання, а ў цэлым шэрагу выпадкаў асобныя словазлучэнні або словы ў іх кантэкстуальным і этымалагічным значэнні. Пры падборы крыніц для каментарыя Паслання апостала Іакава быў зроблены комплексны падыход, які прадугледжвае спалучэнне талкавання Святых Айцоў і сучаснай біблейскай экзэгезы.
За аснову грэчаскага тэксту, цытуемага ў дапаможніку, узяты тэкст 4-га выдання грэчаскага Новага Запавету Аб'яднаных біблейскіх таварыстваў, падрыхтаваны вядомымі біблеістамі. Э. Нэстле і К. Аландам (The Greek New Testament. Fourth Revised Edition. Edited by Barbara Aland, Kurt Aland, Johannes Karavidopoulos, Carlo M. Martini, Bruce and M. Metzger in cooperation with the Institute for New Testament Textual Research, Munster/Westphalia. Deutsche Bibelgesellschaft. United Bible Societies. Stuttgart, 1993). У якасці рускага перакладу быў абраны Сінадальны пераклад, паколькі ён з'яўляецца самым распаўсюджаным сярод рускамоўных чытачоў Бібліі.
Выданне рэкамендавана кафедрай біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі (Пратакол № 18 ад 18.06.2017 г.) і не прызначана для распаўсюджвання праз сістэму царкоўнага кнігагандлю.
Адказны за выпуск навучальнага дапаможніка — прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі дацэнт А. В. Слесараў.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.