- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У год 85-годдзя з дня скону свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве адкрыўся другі прыход у гонар гэтага ўгодніка Божага
26 мая 2017У 2017 годзе спаўняецца 85 гадоў з дня смерці беларускага свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі, кананізаванага Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 1999 годзе. Гэты вялікі падзвіжнік веры і набожнасці вельмі любімы беларусамі. Яго шануюць не толькі ў Рэспубліцы Беларусь — у 2000 годзе Архіерэйскім Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннамучанік Уладзімір Хіраска быў далучаны да ліку святых новамучанікаў і вызнаўцаў для агульнацаркоўнага шанавання.
Ужо існуе прыход храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску і моладзевае брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі пры мінскім прыходзе храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць».
Праваслаўныя хрысціяне Беларусі працягваюць праслаўляць імя любімага святога. У маі 2017 года прыход храма ў гонар святога свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі адкрыўся ў аграгарадку Пагост Бярэзінскага раёна (Барысаўская епархія).
Настаяцель храма іерэй Сергій Чэрняк адзначае:
— Свяшчэннамучанік Уладзімір 12 гадоў нёс свой послух на тэрыторыі цяперашняй Барысаўскай епархіі. За гады служэння прыхаджане вельмі палюбілі бацюшку і са слязамі на вачах праводзілі на новае месца служэння — Мінск. У аграгарадку Пагост да Вялікай Айчыннай вайны існавала царква. У 30-я гады яе перарабілі ў клуб, а потым пры адступленні нямецкіх захопнікаў яна згарэла. Людзі чакалі адкрыцця храма, яны маюць патрэбу ў Таінствах, малітве, пастырскім акармленні і богаслужэннях. Усюды, дзе з'яўляецца малітва, з'яўляецца святло і цяпло, мясцовасць вакол ажывае і расцвітае. Расцвітаюць і людзі.
Аграгарадок Пагост — вельмі маляўнічае месца, другі па велічыні населены пункт у Бярэзінскім раёне. Тут размяшчаюцца школа, аддзяленні пошты і банка, крамы і амбулаторыя. Насельніцтва Пагоста і прылеглых вёсак — 3200 чалавек. Храм размясціўся ў каменным будынку ў самым цэнтры Пагоста. Мясцовыя жыхары не абыходзяць храм бокам: заходзяць і дарослыя, і дзеці, бо душа чалавечая адчувае свайго Нябеснага Айца і імкнецца да Яго.
Прыход храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі у аграгарадку Пагост падтрымлівае добрыя прыязныя адносіны з аднайменнымі прыходам і моладзевым брацтвам горада Мінска. Наперадзе вялікія сумесныя планы.
— Будзем разам крочыць насустрач Вечнасці, падтрымліваючы адзін аднаго, як наказаў нам Хрыстос, бо жыццё — гэта дар Яго нам, Яго дзецям, — кажа настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску іерэй Дзімітрый Ворса.
Барысаўская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.