- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У дзень прастольнага свята мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску
16 лютага 202116 лютага 2021 года, у дзень памяці роўнаапостальнага Мікалая, архіепіскапа Японскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску протаіерэй Павел Сярдзюк; настаяцель прыхода храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў горадзе Мінску протаіерэй Сергій Белеўцаў; духавенства храма свяціцеля Мікалая Японскага і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Мікіты Булахава.
За Бажэственнай літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратонію ў прасвітара студэнта другога курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Аляксея Масесава.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык храма іерэй Сергій Цімашэнкаў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі хрэсны ход, слаўленне святу Стрэчання Гасподняга і святому ровнаапостальнаму Мікалаю Японскаму.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да іх са словам павучання.
Зважаючы на працу на карысць Святой Царквы Яго Высокапраасвяшчэнства ўзнагародзіў юбілейнымі медалямі Рускай Праваслаўнай Царквы «50 гадоў аўтаноміі Японскай Праваслаўнай Царквы 1970-2020» протаіерэя Паўла Сердзюка, іерэя Сергія Цімашэнкава і шэраг прыхаджан храма.
У завяршэнне ўладыка Экзарх падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў прыхаджанам акафісты святому роўнаапостальнаму Мікалаю Японскаму і абразкі з яго выявай.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.