- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У дзень памяці свяціцеля Георгія (Каніскага) Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім саборы горада Магілёва
06 жніўня 20196 жніўня 2019 года, у дзень памяці свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскапы: Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, здзейснілі Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім саборы горада Магілёва.
Архіерэям саслужылі клірыкі Магілёўскай епархіі і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык сабора іерэй Андрэй Шаварын.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне святу.
Малітва свяціцелю Георгію (Каніскаму), архіепіскапу Магілёўскаму >>
Па сканчэнні Бажэственнай літургіі да мітрапаліта Паўла і ўсіх прысутных звярнуўся архіепіскап Сафроній. Мітрапаліт Павел падзякаваў уладыку Сафронію за цёплыя словы і ўсіх архіпастырам за сумеснае служэнне ў кафедральным Праабражэнскім саборы, а затым звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Пасля богаслужэння на плошчы перад «Домам Каніскага» — былой рэзідэнцыяй архіепіскапа Георгія — Патрыяршы Экзарх узначаліў святочны малебны спеў і слаўленне свяціцелю Георгію.
На святочным малебне прысутнічалі: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Пятровіч Хішчанка, начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іванавіч Савенка і іншыя ганаровыя госці.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў з прывітальным словам. Уладыка Экзарх заклікаў усіх прысутных, натхняючыся подзвігам свяціцеля Георгія, дбайна захоўваць праваслаўную веру і знаходзіцца ў міры і хрысціянскай любові.
На памяць аб сумеснай малітве ўсім, хто ўшанаваў урачыстасці ў гонар дня памяці свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага, былі ўручаны абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.