- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Магілёўскую епархію
15 чэрвеня 2018У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, 14 чэрвеня 2018 года Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці наведалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній і Юрый Васільевіч Шамалаў, генеральны дырэктар ТАА «Газпром флот», ураджэнец вёскі Андраны Мсціслаўскага раёна.
Візіт пачаўся з наведвання капліцы вялікамучаніка Георгія Перамаганосца і свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Андранах, збудаванай год назад намаганнямі сямейства Шамалавых.
Высокіх гасцей сустрэлі: старшыня Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Пракопаў і намеснік старшыні райвыканкама Ігар Аляксандравіч Мельнікаў.
Патрыяршы Экзарх узначаліў у капліцы падзячны малебен і па просьбе вернікаў здзейсніў малебен аб дараванні дажджу, а затым пагутарыў з жыхарамі аграгарадка.
Юрый Шамалаў правёў для архіпастыраў невялікую экскурсію па значных і дарагіх для яго мясцінах, дзе ён нарадзіўся і вырас. Затым усе ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ля помніка землякам абвясцілі «Вечную памяць». Генеральны дырэктар ТАА «Газпром флот» з трапятаннем распавёў пра свайго дзеда, які ў 1944 годзе загінуў у раёне горада Чавусы. Імёны яшчэ семярых сваякоў Юрыя Васільевіча выгравіраваны на помніку.
Затым высокія госці накіраваліся ў горад Мсціслаў.
У Аляксандра-Неўскім кафедральным саборы гасцей сустрэлі святары і прыхаджане. Мітрапаліт Павел пагутарыў з вернікамі, падзякаваў за цёплы прыём і пажадаў усім дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах.
Затым мітрапаліт Павел, архіепіскап Сафроній, Юрый Шамалаў, кіраўнік раёна і прыбыўшыя госці наведалі храм у гонар Тупічоўскай іконы Божай Маці, духоўна-асветніцкі цэнтр пры храме ў гонар прападобнага Сілуана Афонскага і Успенскі Пустынскі мужчынскі манастыр.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.