- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Прадстаўнікі епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы абмеркавалі рэалізацыю праектаў у рамках Года малой радзімы
03 жніўня 201831 ліпеня 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбыўся семінар-нарада адказных за каардынацыю працы ў епархіях па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы мерапрыемстваў па правядзенню Года малой радзімы ў 2018-2020 гадах.
У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Сінадальнага і епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Семінар узначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Ва ўступным слове архіпастыр асабліва падкрэсліў актуальнасць тэмы семінара, адзначыўшы вялікую ролю праваслаўнага краязнаўства ў духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі.
Затым былі заслуханы даклады. Вікторыя Сабалеўская, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, распавяла аб арганізацыі працы па стварэнню і замацаванню на рэгіянальным узроўні праграм факультатыўных заняткаў па вывучэнню праваслаўных святынь роднага краю, аб распрацоўцы турыстычных маршрутаў па праваслаўных святынях Беларусі і іх прэзентацыях у рамках штогадовых міжнародных турыстычных выставах «Адпачынак» і «Турбізнес».
Марыя Нецвятаева, кіраўнік Сінадальнага аддзела па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, намеснік начальніка ўпраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, выступіла з паведамленнем аб падрыхтоўцы прапаноў у праект праграмы мерапрыемстваў па правядзенню Года малой радзімы, у тым ліку па рэканструкцыі і аднаўленню храмаў, аднаўленню і будаўніцтву на могілках збудаванняў богаслужэбнага прызначэння.
Марына Паўлава, метадыст Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, анансавала запланаваныя на другое паўгоддзе 2018 года мерапрыемствы Сінадальнага аддзела. Так, у цяперашні час працягваецца падрыхтоўка матэрыялаў да конкурсу «За маральны подзвіг настаўніка». 25 верасня ў Расійскім цэнтры навукі і культуры (Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15а) адбудзецца навукова-практычны семінар «Вопыт прымянення святаайцоўскай псіхалогіі ў адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы». Таксама ў верасні пройдзе навукова-практычны семінар з кіраўнікамі інавацыйных пляцовак. У гэтым жа месяцы адбудзецца і асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». У пачатку кастрычніка плануецца правядзенне семінара для метадыстаў АРАіК па пытаннях удасканалення метадычнай работы. У канцы лістапада пройдуць Чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні.
Адбылася прэзентацыя двух выданняў: зборніка экскурсійных маршрутаў «Пазнаем Беларусь разам», падрыхтаванага Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і турызму, і кнігі «Свяцільні веры» Людмілы Грышанавай, загадчыцы царкоўна-археалагічнага музея пры Духоўна-асветніцкім цэнтры імя свяціцеля Георгія Каніскага Магілёўскай епархіі. У кнізе распавядаецца пра гісторыю праваслаўных храмаў, лёсы святароў Магілёўшчыны ў гады савецкай улады.
Семінар прайшоў у атмасферы жывой зацікаўленасці. Удзельнікі паднялі актуальныя пытанні, якія тычацца прафесійнай падрыхтоўкі экскурсаводаў па святых месцах Беларусі, стварэння і зацвярджэння праграм факультатываў па праваслаўнаму краязнаўству.
У завяршэнне епіскап Веніямін пажадаў усім прысутным плённай працы і падаў архіпастырскае благаславенне.
Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
- Мінская духоўная семінарыя адзначае 35-годдзе з моманту другога адраджэння
- У Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы адбыўся ўрачысты выпускны акт
- У Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «IV чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага» [+відэа]
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці прастольнага свята і актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
- Па матэрыялах СМІ: карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.