- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы бяруць удзел у 25-м Міжнародным сімпозіуме па праваслаўнай духоўнасці
07 верасня 20176 верасня ў Спаса-Праабражэнскім манастыры ў Базэ (Італія) ў 25-ы раз пачаў працу штогадовы Міжнародны сімпозіум па праваслаўнай духоўнасці, прысвечаны тэме «Дар гасціннасці».
У сімпозіуме прынялі ўдзел Свяцейшы Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей, Блажэнны Патрыярх Александрыйскі Фёдар II, афіцыйныя дэлегацыі Памесных Праваслаўных Цэркваў, прадстаўнікі Рымска-Каталіцкай Царквы і пратэстанцкіх абшчын, вядомыя навукоўцы і багасловы.
Дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы на форуме ўзначальвае епіскап Звенігарадскі Антоній, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, удзел у сімпозіуме прымаюць епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і шэраг прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
«Згодна са Свяшчэнным Пісаннем, любоў да пілігрымаў і аказанне гасціннасці вандроўным вельмі важныя для веруючага чалавека. Шмат выдатных прыкладаў гасціннасці мы знаходзім ужо ў Старым Запавеце. У Пасланні да Яўрэяў Аўраам і яго пляменнік Лот паказваюцца як узор для вернікаў: «Пра гасціннасць не забывайце; бо дзякуючы ёй некаторыя, самі таго не ведаючы, гасцінна прынялі Ангелаў» (Яўр. 13:2). Сам Гасподзь наш Іісус Хрыстос, Які не меў, дзе прыхіліць галавы (Мф. 8:20), атаясаміцца Сябе з вандроўнікамі, далучаючы аказанне дапамогі падарожнікам да душаспасіцельных цнот (Мф. 25:35), — гаворыцца ў прывітанні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла да арганізатараў і ўдзельнікаў сімпозіума. — Імкнучыся здабываць гэтую дабрачыннасць, хрысціяне лічылі святым абавязкам прымаць у сваіх дамах падарожнікаў, аказваць ім пашану і павагу. Традыцыі гасціннасці працягваюць жыць і развівацца і ў наш час, як у Рускай Праваслаўнай Царкве, так і ў іншых Цэрквах у мэтах выканання запаведзі аб любві да бліжняга».
Служба камунікацыі АЗЦС, Гомельская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму «"Адкрытыя праблемы" этыкі ў душапастырскай працы»
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семінар «Уклад рэлігій у экалагічную асвету ў сям'і і школе. Крок за крокам»
- Міжканфесійны круглы стол «Адзіны шлях да міру і стварэння» прайшоў у Мінску
- Кіраўнікі і прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі падпісалі зварот аб міры
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь
- Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у прэзентацыі кнігі Армэна Сардарава «Храм. Традыцыі сусветнай і беларускай архітэктуры»
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семинар «Рэлігіі і новыя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.