- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
«Праваслаўе – мая вера!»: прайшоў злёт праваслаўнай моладзі Лідскай епархіі
25 ліпеня 2018Па благаславенню Парфірыя, епіскапа Лідскага і Смаргонскага з 16 па 19 ліпеня 2018 года прайшоў злёт праваслаўнай моладзі з удзелам выхаванцаў нядзельных школ Лідскай епархіі пры падтрымцы Аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню епархіі.
Мерапрыемства адбылося на базе архіерэйскага падвор'я ў вёсцы Вялічкі Лідскага раёна.
У злёце прынялі ўдзел зборныя каманды ад пяці благачынняў (Лідскага, Смаргонскага, Іўеўскага, Ашмянскага і Астравецкага), а таксама каманда «Пазнавайкі», якая з'яўлялася ўдзельнікам інтэлектуальных гульняў «Фавор» ў Гомелі. Злёт сабраў каля 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. Адказны за правядзенне злёту – кіраўнік Аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню ў Лідскай епархіі протаіерэй Уладзімір Яроміч.
Адкрыццё злёту адбылося 16 ліпеня. Малебен на пачатак добрай справы ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Парфірый у саслужэнні благачыннага цэркваў Лідскай акругі протаіерэя Расціслава Салаўёва, кіраўніка злёту протаіерэя Уладзіміра Яроміча і настаяцеля храма святых Віленскіх мучанікаў горада Смаргонь іерэя Міхаіла Вярохі.
У праграме злёту былі агульная малітва, інтэлектуальныя гульні, працоўны дэсант, дзяжурства па кухні, размовы са святарамі, сустрэчы з правячым архіерэем у фармаце «Задай пытанне ўладыку», культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, сустрэча з пагранічнікамі, а таксама практычныя заняткі з доктарам па неадкладнай дапамозе пры няшчасных выпадках. Асабліва варта адзначыць майстар-клас «Майстэрня творчасці» ад работнікаў Лідскага дома творчасці дзяцей і моладзі, тэматычную выставу ручных вырабаў, выкананых дзецьмі ў рамках майстар-класа.
У рамках праваслаўнага моладзевага злёту таксама прайшла медыя-гульня «Вялікі экран» на тэму «Двунадзесятыя і вялікія святы».
Удзельнікам злёту давялося паламаць галовы і ў інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», прысвечанай тэмам 1030-годдзя Хрышчэння Русі князем Уладзімірам, 100-годдзя памяці святых царскіх пакутнікаў і таінству споведзі-пакаяння.
Самай важнай падзеяй моладзевага злёту стала Бажэственная літургія ў дамавым Свята-Серафімаўскім храме архіерэйскага падвор'я. Богаслужэнне ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Парфірый, саслужылі яму благачынны цэркваў Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў, кіраўнік злёту протаіерэй Уладзімір Яроміч, свяшчэннік іерэй Міхаіл Вяроха і дыякан Анатоль Мяльніцкі.
Усе ўдзельнікі - і дарослыя, і дзеці - прынялі ўдзел у таінстве Святой Споведзі і Святога Прычасця. Пасля чаго адбылося узнагароджанне ўдзельнікаў памятнымі падарункамі і канцэрт вакальнай групы выхаванцаў нядзельнай школы храма Усіх святых і, нарэшце, ўрачыстае закрыццё I злёту праваслаўнай моладзі Лідскай епархіі «Праваслаўе – мая вера!». У заключэнне епіскап Парфірый звярнуўся да ўсіх словамі на дарогу і паднёс сваё архіпастырскае благаславенне.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.