- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзвёў ігумена Яўсевія (Цюхлова), абранага епіскапам Слуцкім і Салігорскім, у сан архімандрыта
30 мая 202230 мая 2022 года, у адпаведнасці з рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 27 мая 2022 года (журнал №37), у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын узвядзення ў сан архімандрыта ігумена Яўсевія (Цюхлова).
***
Ігумен Яўсевій (Цюхлоў Канстанцін Дзмітрыевіч) нарадзіўся 26 сакавіка 1975 года ў горадзе Жодзіна Мінскай вобласці. У 1997 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю і стаў паслушнікам Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. У 2017 годзе скончыў Мінскую духоўную акадэмію з прысваеннем ступені магістра багаслоўя. З 2009 года нясе послух намесніка Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі. Выконваючы свой асноўны послух - справу адраджэння заснаванай у XIII стагоддзі старажытнай абіцелі Беларусі, арганізаваў будаўніцтва новых будынкаў манастыра, а таксама рамонт перададзеных абіцелі старых будынкаў.
Працаю айца Яўсевія ў 2018 годзе была завершана рэканструкцыя галоўнага манастырскага храма ў гонар прападобнага Елісея Лаўрышэўскага. Пад кіраўніцтвам ігумена Яўсевія манастыр духоўна акармляе шматлікіх паломнікаў і жыхароў бліжэйшых вёсак, дапамагае маламаёмасным сем'ям. Акрамя духоўнага акармлення браціі манастыра, намесьнік абіцелі штотыдзень праводзіць духоўныя гутаркі з паломнікамі і прыхаджанамі.
Па ініцыятыве ігумена Яўсевія з 2008 года пры манастыры пачала дзейнічаць нядзельная школа і моладзевая група, рэгулярна арганізоўваецца летні адпачынак для моладзевых праваслаўных груп.
У 2017 годзе ігумен Яўсевій стаў лаурэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» за важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія пакутуюць ад наркаманіі і алкагалізму.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.