- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх узначаліў Бажэственную літургію ў крыптавым храме ў гонар царскіх страстацерпцаў Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска
17 ліпеня 202117 ліпеня 2021 года, у дзень памяці святых страстацерпцаў цара Мікалая, царыцы Аляксандры, царэвіча Аляксія, вялікіх князёўнаў Вольгі, Таццяны, Марыі, Анастасіі і страстацерпца праведнага Яўгенія ўрача, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў крыптавым храме ў гонар Царскіх страстацерпцаў Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі абіцелі.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем старэйшага рэгента манастыра манахіні Марфы (Гуськовай).
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Лемяшонак.
Пасля адпуста Літургіі быў здзейснены вадасвятны малебен з акафістам святым Царскім страстацерпцам: імператару Мікалаю II, імператрыцы Аляксандры, царэвічу Аляксію, вялікім князёўнам Вользе, Таццяне, Марыі і Анастасіі. Затым адбыўся хрэсны ход.
Па заканчэнні набажэнства мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прыхаджан і духавенства абіцелі са словам павучання.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.