- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне новага вучэбнага корпуса Дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў № 1 горада Мінска
22 лютага 201721 лютага 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў ДУА «Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў № 1 горада Мінска» і здзейсніў чын асвячэння новага вучэбнага корпуса школы.
Ля ўваходу ў школу Яго Высокапраасвяшчэнства віталі: дырэктар школы, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Аляксандраўна Дарохіна, намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска Віталь Пятровіч Брэль, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна Ала Дзмітрыеўна Куніцкая і іншыя запрошаныя афіцыйныя асобы.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Мінска і старшыня епархіяльнага аддзела адукацыі протаіерэй Святаслаў Лявіцкі; старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска і благачынны 7-га Мінскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцель прыхода храма праведнага Іаана Кранштацкага ў горадзе Мінску іерэй Аляксій Хацееў.
Пасля асвячэння будынка мітрапаліт Павел наведаў класы школы і азнаёміўся з ходам заняткаў з навучэнцамі. Далей уладыка наведаў школьны музей, дзе дырэктар установы адукацыі Ірына Аляксандраўна Дарохіна азнаёміла Патрыяршага Экзарха з гісторыяй школы. Пасля чаго ў Актавай зале адбылася канцэртная праграма, падрыхтаваная выхаванцамі харэаграфічнай школы.
Па заканчэнні канцэрту Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных з архіпастырскім словам і заклікаў Божае благаславенне на працы настаўнікаў і навучэнцаў. У дар бібліятэцы харэаграфічнай школы уладыка Павел перадаў збор твораў мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна і пакінуў памятны запіс у кнізе водгукаў гасцей.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.