- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне храма ў гонар прападобнага Варлаама Серпухаўскага ў прыходзе ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска
18 мая 201918 мая 2019 года, у суботу 3-й сядміцы пасля Пасхі, у дзень свята іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», прападобнага Варлаама Серпухаўскага і велікамучаніцы Ірыны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар прападобнага Варлаама Серпухаўскага ў прыходзе ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска і ўзначаліў Бажэственную літургію.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель храма протаіерэй Дыянісій Пясецкі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі прыхода і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Ксеніі Зайчанкавай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Аляксій Кісель.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
На памяць аб сумеснай малітве уладыка Экзарх уручыў вернікам абразкі прападобнага Варлаама Серпухаўскага. Усім імянінніцам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.
Па заканчэнні падзячных малітваў пасля Святога Прычашчэння ўладыка Экзарх прайшоў у верхні храм і азнаёміўся з ходам работ па яго добраўпарадкаванню. Затым на тэрыторыі храма выхаванцы нядзельнай школы прыхода паказалі парафіянам і гасцям музычна-харэаграфічную пастаноўку.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.