- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх правёў сустрэчу з кіраўніком Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму
11 лістапада 202010 лістапада 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфація протаіерэем Дыянісіем Пясецкім.
Каардынацыйны цэнтр БПЦ па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму ажыццяўляе маніторынг і каардынацыю ўзаемадзеяння царкоўных структур у частцы аказання дапамогі алкаголе- і нарказалежным асобам, а таксама іх сваякам.
Сярод асноўных напрамкаў работы Цэнтра:
- арганізацыя прыходскіх і епархіяльных «Таварыстваў цвярозасці»;
- арганізацыя праваслаўных груп узаемадапамогі для залежных і іх сваякоў;
- супрацоўніцтва з наркалагічнымі дыспансерамі і іншымі ўстановамі аховы здароўя па праблеме залежнасці;
- супрацоўніцтва з установамі адукацыі;
- узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі;
- супрацоўніцтва з грамадскімі аб'яднаннямі, у тым ліку з арганізацыяй «Ананімныя Алкаголікі».
Супрацоўнікамі Каардынацыйнага цэнтра праводзяцца выязныя семінары, майстар-класы, тэматычныя выставы і заняткі па прафілактыцы залежнасці ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі. Цэнтр таксама аказвае інфармацыйную і метадычную падтрымку святарам і сацыяльным работнікам прыходаў, якія працуюць у дадзенай сферы.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся шляхі далейшага развіцця царкоўнай дзейнасці па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму. Мітрапаліт Веніямін звярнуў увагу на неабходнасць пашырэння прафілактычнай працы сярод падлеткаў і моладзі. Таксама было ўзнята пытанне аб неабходнасці стварэння адзінай базы дадзеных, якая аб'ядноўвае ўсю інфармацыю аб дапамозе людзям, якія пакутуюць ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці, якая аказваецца праваслаўнымі прыходамі і рэабілітацыйнымі цэнтрамі Беларускага Экзархату.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы прадставіць праект «Сэрца Беларусі»
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.