- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у рабоце пленума Міжсаборнай прысутнасці
28 мая 202128 мая 2021 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве завяршыў працу пленум Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, які праходзіў пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
У ходзе работы пленума, пасля дэталёвага абмеркавання і ўнясення шэрагу паправак, былі зацверджаны праекты дакументаў: «Палажэнне аб кананічных спагнаннях і дысцыплінарных пакараннях святароў», «Аб недатыкальнасці жыцця чалавека з моманту зачацця», «Аб благаславенні праваслаўных хрысціян на выкананне воінскага абавязку», «Аб свецкай працоўнай дзейнасці святароў».
Раней праекты дакументаў былі распрацаваны ў камісіях Міжсаборнай прысутнасці і вынесены на папярэдняе агульнацаркоўнае абмеркаванне. Ухваленыя пленумам Міжсаборнай прысутнасці праекты дакументаў будуць прадстаўлены на разгляд Архіерэйскага Сабора.
У завяршэнне пленума Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўручыў царкоўныя ўзнагароды шэрагу членаў Міжсаборнай прысутнасці:
- мітрапаліт Краснаярскі і Ачынскі Панцеляіман у сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння быў узнагароджаны ордэнам роўнаапостальнага Мікалая, архіепіскапа Японскага, I ступені;
- мітрапаліт Луганскі і Алчаўскі Мітрафан у сувязі з 20-годдзем архіерэйскай хіратоніі быў узнагароджаны ордэнам дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені;
- мітрапаліт Тамбоўскі і Расказаўскі Феадосій у сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння быў узнагароджаны ордэнам свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, II ступені;
- епіскап Алатырскі і Парэцкі Фёдар у сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння быў узнагароджаны ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені;
- епіскап Нарвскі і Прычудскі Лазар, зважаючы на руплівую працу на карысць Святой Царквы, быў удастоены Патрыяршай граматы;
- епіскап Вярэйскі Панцеляіман, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню, у сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння быў узнагароджаны Патрыяршай памятнай панагіяй;
- епіскап Звянігарадскі Феадарыт, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі, у сувязі з 40-годдзем з дня нараджэння быў уганараваны Патрыяршай граматай;
- протаіерэй Уладзімір Вігілянскі, настаяцель храма мучаніцы Таццяны пры МДУ імя М. В. Ламаносава, у сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння быў узнагароджаны ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага II ступені.
Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да ўдзельнікаў пленума з заключным словам:
«На гэтым мы заканчваем нашу працу. Дзякую ўсім вам, мае дарагія ўладыкі, айцы, браты, матушкі, сёстры!
Лічу вопыт Міжсаборнай прысутнасці выключна станоўчым. Адкрыта вам скажу: калі ў мяне ўзнікла думка стварыць такі орган, былі асцярогі, у тым ліку навеяныя з боку, што гэта будзе расхістваць царкоўную дысцыпліну. Вопыт паказвае, што нічога такога не адбываецца, таму што высокі ўзровень царкоўнасці, адданасці справе Божай ва ўсіх членаў Міжсаборнай прысутнасці дае магчымасць прымаць рашэнні сапраўды саборна — пры поўнай свабодзе выказванняў, без усялякіх дысцыплінарных мер уздзеяння на тых, чый пункт гледжання разыходзіцца з меркаваннем больш высокіх па сане удзельнікаў гэтых сходаў.
Усё гэта дае нам сапраўды велізарны прастор для таго, каб думкамі сваімі, сумеснымі малітвамі мы развівалі наша царкоўнае жыццё, накіраванае, у першую чаргу, на спасенне людзей. А гэта ж і ёсць галоўная місія Царквы — несці не толькі вестку пра спасенне, але і рабіць усё для таго, каб спасенне стала рэальнасцю нашага жыцця. Той рэальнасцю, якая пачынаецца тут і працягваецца ў вечнасці.
Яшчэ раз усім вам сардэчна дзякую за вашы працы. Спасі Госпадзі!»
Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Сhurch.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы прадставіць праект «Сэрца Беларусі»
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.