- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх і Міністр сувязі і інфарматызацыі прынялі ўдзел у цырымоніі гашэння паштовага канверта і маркі «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы»
08 верасня 20218 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы».
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася яго прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія спецыяльнага гашэння паштовага блока на канверце першага дня, удзел у якіх прынялі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.
Асаблівасць мастацкага канверта адлюстравана ў яго назве: канверт з налепленым блокам, які гасіцца спецыяльным штэмпелем, адпраўляецца поштай толькі ў дзень выпуску блока. У наступныя дні канверт першага дня стане прадметам калекцыянавання.
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган падзякаваў мітрапаліту Веніяміну за сумесныя паштовыя праекты Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам, якія ажыццяўляюцца ўжо на працягу 30 гадоў і адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў духоўным і культурным жыцці беларускага грамадства, а таксама выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.
У сваю чаргу Патрыяршы Экзарх нагадаў, што першая марка ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь была выпушчана па благаславенню першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі, незабыўнага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). На марцы была размешчана выява нацыянальнай і царкоўнай святыні — Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай. «Такія сумесныя паштовыя праекты — наш агульны ўклад у асвету народа, у тым ліку і іншых краін, куды будуць даходзіць маркі і канверты», — адзначыў уладыка Экзарх. Па яго словах, паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы» — даніна памяці святому дабравернаму вялікаму князю Аляксандру Неўскаму, 800-годдзе з дня нараджэння якога шырока адзначаецца ў гэтым годзе.
Паштовы блок — гэта асаблівы від выдання мастацкіх марак з дадатковымі палямі, на якіх больш шырока раскрываецца тэма выпуска. Дадзеная форма выпуска выклікае вялікую цікавасць у філатэлістаў.
Паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы» складаецца з трох незвычайных па форме марак і выкананы з прымяненнем паслядрукаванай тэхналогіі — тэрмічнага ціснення матавай фальгой залацістага колеру.
У цэнтры паштовага блока — марка з выявай Аляксандра-Неўскага храма, асвячонага больш за 120 гадоў таму. Ён з'яўляецца адным з нямногіх архітэктурных аб'ектаў сталіцы, які захаваўся да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе. Пабудаваны на Вайсковых могілках горада Мінска ў 1898 годзе ў гонар перамогі рускіх войскаў у руска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў.
Справа і злева ад цэнтральнай маркі з выявай храма — маркі з абразамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ХІХ і ХХ стагоддзя.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам Аляксандра-Неўскага храма ў горадзе Мінску і прымеркаваны да 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.
Дызайн паштовага блока Алены Мядзведзь. Мастак маркі з выявай храма — Таццяна Дольская.
Тыраж блока складае 7 тысяч асобнікаў.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы прадставіць праект «Сэрца Беларусі»
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.