- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршае віншаванне навучальнікам і навучэнцам духоўных школ Рускай Праваслаўнай Царквы з пачаткам навучальнага года
01 верасня 2019Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў навучальнікаў і навучэнцаў духоўных школ Рускай Праваслаўнай Царквы з пачаткам навучальнага года.
Рэктарам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам духоўных навучальных устаноў
Праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя айцы, паважаныя выкладчыкі і настаўнікі, дарагія студэнты, браты і сёстры!
Сардэчна віншую вас з новым навучальным годам.
Цяпер вы сабраліся ў сценах, дзе адным трэба будзе пачаць або працягнуць сваю адукацыю, іншым жа — перадаваць веды юнацтву і з цярплівасцю настаўляць яго на шлях, як кажа Пісанне, добры і прамы (1 Цар. 12:23). Асвячаючы гэты ўрачысты дзень сумеснай малітвай, вы просіце ў Прамудрага Бога дапамогі ў спасціжэнні і выкладанні розных навук, Яго настаўлення ў справе выхавання маладога пакалення.
Хацеў бы сёння даць вам выдатны лацінскі выраз, у аснове якога ляжаць словы старажытнарымскага філосафа Сенекі: «Non scholae, vitae sed discimus» (He для школы, але для жыцця мы вучымся). Заклікаю вас ніколі не забываць, што мэта знаходжання ў духоўных школах заключаецца не ў фармальным толькі праходжанні тых ці іншых прадметаў, не ў атрыманні розных дыпломаў, званняў і ступеняў. Галоўная мэта навучання — належным чынам падрыхтаваць сябе для далейшага дбайнага служэння на карысць Царквы Божай, стаць здольным кожнаму на сваім месцы пераканаўча сведчыць пра Хрыста блізкім і далёкім. Памятайце, што сёння, у эпоху інфармацыйных тэхналогій, каб годна адказваць на выклікі сучаснасці, неабходна быць усебакова развітым чалавекам, які зможа кожнаму, хто патрабуе ад вас абгрунтавання вашай надзеі, даць адказ з лагоднасцю і богабаязнасцю (1 Пят. 3:15).
Жадаю вам душэўнай і цялеснай моцы, Божага садзейнічання і шмат поспехаў на ніве духоўнай адукацыі.
Благаславенне Гасподняе няхай будзе з усімі вамі нязменна.
+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ
Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні»
- З Мінска ў Маскву перададзена лампада з агнём з базілікі Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у Троіца-Сергіевай лаўры ў гонар прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага
- У Брэсце ў рамках місіянерскага хрэснага ходу ў гонар 600-годдзя з'яўлення Гадзенаўскага крыжа прайшлі духоўна-асветніцкія сустрэчы з яго ўдзельнікамі
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 444-годдзя з'яўлення Казанскай іконы Божай Маці ў сталіцы Татарстана
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар аднойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры
- Прадстаўнікі Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у арганізаванай Сінадальным аддзелам па справах моладзі РПЦ канферэнцыі «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар маладога чалавека»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.