Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма апостала Андрэя Першазванага ў Мінску
13 снежня 202513 снежня 2025 года, у дзень памяці апостала Андрэя Першазванага, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў прыходзе храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска ў гонар прастольнага свята і 30-годдзя заснавання прыхода.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага, у горадзе Мінску протаіерэй Віктар Рэзановіч; настаяцель прыхода храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска протаіерэй Мікалай Балахоўскі; настаяцель прыхода блажэннай Матроны Маскоўскай горада Мінска протаіерэй Генадзь Жураўскі і клірыкі прыхода храма.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу, у славу Святой Царквы Патрыяршы Экзарх узнагародзіў настаяцеля прыхода протаіерэя Мікалая Балахоўскага правам служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «Іжэ херувімы...».
За богаслужэннем Мітрапаліт Веніямін здзейсніў хіратэсію ў чытальніка намесніка дырэктара Мінскага духоўнага вучылішча па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Вячаслава Ізотава і іерэйскуюа хіратонію клірыка прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску дыякана Дзімітрыя Вабішчэвіча.
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Ганны Лыскавец.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па сацыяльных установах, клірык прыхода протаіерэй Дзімітрый Ахраменка.
Пасля адпуста Бажэственнай Літургіі было здзейснена слаўленне апосталу Андрэю Першазванаму.
Па заканчэнні богаслужэння настаяцель прыхода протаіерэй Мікалай Балахоўскі звярнуўся да Мітрапаліта Веніяміна з падзячным словам і паднёс у дар архіпастыру чынаўнік архіерэйскага служэння і ладан. Патрыяршы Экзарх уручыў узнагароды Беларускага Экзархату за руплівую працу ў славу Святой Царквы духавенству, парафіянам і дабрачынцам і перадаў у дар прыходу абраз Усіх Беларускіх Святых.
Затым Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам і юбілеем прыхода і звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам настаўлення.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

