- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне воінскай харугвы для Ваенна-медыцынскага інстытута БДМУ
16 лістапада 202116 лістапада 2021 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен святому велікамучаніку і цаліцелю Панцеляіману і асвячэнне воінскай харугвы для Ваенна-медыцынскага інстытута ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Лаўрэнція Тураўскага вёскі Шчомысліца Мінскага раёна протаіерэй Аляксандр Галавін; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.
Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
За набажэнствам маліліся адміністрацыя, прафесарска-выкладчыцкі калектыў, афіцэры і курсанты інстытута.
Пасля адпуста Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Затым з прывітальным словам да ўладыкі звярнуўся начальнік Ваенна-медыцынскага інстытута палкоўнік медыцынскай службы Богдан Васіль Генрыхавіч.
Напрыканцы Патрыяршы Экзарх адзначыў узнагародамі Беларускай Праваслаўнай Царквы афіцэрскі і выкладчыцкі састаў інстытута. Таксама мітрапаліт Веніямін абвясціў указ аб прызначэнні протаіерэя Аляксандра Галавіна акармляючым Ваенна-медыцынскі інстытут.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.