- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у адкрыцці V Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай»
17 кастрычніка 202016 кастрычніка 2020 года ў Маладзечне адбылося ўрачыстае закрыццё V Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай». Удзел у цырымоніі прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Сёлета творчы духоўна-асветніцкі форум быў прысвечаны 550-годдзю яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзю заснавання Жыровіцкага манастыра. Традыцыйна ініцыятарам мерапрыемства з'яўляецца прыход храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец, настаяцель якога протаіерэй Віктар Перагудаў па благаславенню епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла з'яўляецца і духаўніком пленэра. Куратары пленэра — Глеб Отчык, старшыня Беларускага саюза мастакоў, і Ігар Гардзіёнак, загадчык кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў. Арганізатары праекта — Маладзечанская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, ГА «Беларускі саюз мастакоў», Мінская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын», ДУ «Палац культуры горада Маладзечна», УА «Музычны каледж імя М. К. Агінскага», дабрачынны фонд імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай, брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у горадзе Мінску. У рамках пленэра мастакі наведалі ДУ «Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця» і пагутарылі з рабятамі.
Ля ўваходу ў Маладзечанскі музычны каледж мітрапаліта Веніяміна сустрэлі: епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; дырэктар музычнага каледжа, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Рыгор Сарока; клірыкі Маладзечанскай епархіі.
Рыгор Сямёнавіч паднёс у дар Патрыяршаму Экзарху драўляны крыж, выраблены навучэнцам дэкаратыўна-прыкладнога аддзялення, а таксама правёў экскурсію па каледжу.
Затым мітрапаліт Веніямін і епіскап Павел у актавай зале музычнага каледжа пагутарылі з клірыкамі Маладзечанскай епархіі. Увазе святароў была прадстаўлена кніга мітрапаліта Веніяміна «Я гатовы ... жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка протаіерэя Іаана Васторгава». Кніга прысвечана жыццяпісу протаіерэя Іаана Іаанавіча Васторгава (1867-1918), расстралянага бальшавікамі.
Далей Патрыяршы Экзарх накіраваўся ў Палац культуры горада Маладзечна, дзе яго сустракалі: старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Пакушта; дырэктар ДУ «Палац культуры горада Маладзечна», старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Сарока; начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Таццяна Хмель; старшыня ГА «Беларускі саюз мастакоў» Глеб Отчык, удзельнікі пленэра, ганаровыя госці.
Мітрапаліт Веніямін і епіскап Павел агледзелі выставу работ удзельнікаў пленэру ў выставачнай зале Палаца культуры, наведалі кніжную выставу выдавецтва Беларускага Экзархату і азнаёміліся з выставай «Святло ікон» члена ГА «Беларускі саюз жанчын», мастачкі Ядвігі Сянько.
Затым адбылося ўрачыстае закрыццё V Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай». Са словамі прывітання да ўдзельнікаў пленэру звярнуліся: епіскап Павел, мітрапаліт Веніямін, Таццяна Хмель, Святлана Сарока, Глеб Отчык. Удзельнікі пленэру былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі статуэткамі. Урачыстая частка завяршылася канцэртным нумарам.
Экспазіцыя работ, выкананых удзельнікамі V Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», будзе прадстаўлена ў выставачнай зале Палаца культуры Маладзечна да 31 кастрычніка.
Сродкі ад продажу карцін удзельнікаў пленэру будуць накіраваны ў дапамогу дзецям з асаблівасцямі развіцця ў рамках праекта «Мастакі — дзецям Лета».
Маладзечанская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.