- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у мітынгу «Разам на карысць міру»
21 верасня 2017Штогод 21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру. У гэты дзень, зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1981 годзе як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню ва ўсім свеце, краінам і народам прапануецца ўстрымацца ад правядзення ваенных дзеянняў, арганізаваць грамадскія (адукацыйныя, інфармацыйныя, патрыятычныя і іншыя) акцыі па праблематыцы міру і міратворчасці. У Беларусі 21 верасня — заключны дзень Тыдня міру.
У рамках Тыдня міру 19 верасня каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбыўся мітынг «Разам на карысць міру». Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі фонд міру. Удзел у мітынгу прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; кіраўнікі традыцыйных канфесій, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і грамадскасці. Усяго на мітынг сабралася каля 500 чалавек.
Пасля заканчэння мітынгу ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла прэзентацыя кнігі «Дзеці за мір». У кнігу ўвайшлі творы беларускіх школьнікаў, прадстаўленыя ў мінулым годзе на конкурс «Шчасце жыць у мірнай краіне». Па словах старшыні праўлення Беларускага фонду міру Місько Максіма Уладзіміравіча, выданне будзе эксклюзіўным: яго нельга будзе купіць, а толькі атрымаць у падарунак — да прыкладу, на розных міратворчых мерапрыемствах.
Фота: БелТА
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму «"Адкрытыя праблемы" этыкі ў душапастырскай працы»
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семінар «Уклад рэлігій у экалагічную асвету ў сям'і і школе. Крок за крокам»
- Міжканфесійны круглы стол «Адзіны шлях да міру і стварэння» прайшоў у Мінску
- Кіраўнікі і прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі падпісалі зварот аб міры
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь
- Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у прэзентацыі кнігі Армэна Сардарава «Храм. Традыцыі сусветнай і беларускай архітэктуры»
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семинар «Рэлігіі і новыя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.