- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Мітрапаліт Павел асвяціў храм у гонар Нараджэння Іаана Прадцечы ў аграгарадку Буйнічы
22 снежня 201922 снежня 2019 года, у Нядзелю 27-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна, а затым узначаліў у гэтым храме Бажэственную літургію.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Мёдонскі Міхаіл (Данскоў), які знахлдзіцца на спачынку, і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
На богаслужэнні прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка, начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іванавіч Савенка і іншыя ганаровыя госці.
На малым уваходзе мітрапаліт Павел, у сувязі з заканчэннем будаўніцтва храма, абвясціў указ аб узнагароджанні протаіерэя Мікалая Астапчука і ўсклаў на яго наперсны крыж з упрыгожваннямі.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Алексій Шмялёў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі былі ўручаны ўзнагароды Магілёўскай епархіі будаўнікам і дабрачынцам парафіі.
Уладыка Экзарх уручыў настаяцелю напрастольнае Евангелле, перададзенае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам для новаасвячоных храмаў Беларускага Экзархату.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з асвячэннем храма, а затым звярнуўся са словам настаўлення. На малітоўную памяць усім, хто наведаў святочнае набажэнства, уладыка Павел уручыў абразкі святога слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана.
Пасля богаслужэння ў храме мітрапаліт Павел і ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці прайшлі да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле», дзе ў капліцы ўсклалі кветкі. Была абвешчана «Вечная памяць» абаронцам Магілёва і ўсім загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.