- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Мінская духоўная семінарыя запрашае на Велікодныя багаслоўскія курсы
30 сакавіка 2023З 17 па 22 красавіка 2023 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мінская духоўная семінарыя ў вочным фармаце правядзе Велікодныя багаслоўскія курсы. Яны арыентаваны на студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, якія жадаюць павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага багаслоўя.
Асаблівасці курсаў:
- Лекцыі праводзяцца выкладчыкамі Мінскай духоўнай семінарыі і акадэміі.
- Тэматыка лекцый чаргуецца.
- Курсы ўключаюць лекцыі рознага ўзроўню складанасці: як для тых, хто толькі пачынае пазнаваць Праваслаўе, так і для ўжо уцаркоўленых людзей, якія жадаюць дапоўніць або паглыбіць веды.
- Інтэрактыўнасць: у канцы кожнай лекцыі выкладчыкі абмяркоўваюць тэму лекцыі са слухачамі, а таксама адказваюць на пытанні.
Расклад багаслоўскіх курсаў уключае ў сябе наступныя прадметы:
- багаслоўе Старога Запавету;
- багаслоўе Новага Запавету;
- багаслоўе велікодных набажэнстваў Праваслаўнай Царквы;
- багаслоўе пасланняў апостала Паўла;
- асновы хрысціянскай маральнасці;
пытанні свяшчэнніцкага душпастырства; - маральнае багаслоўе;
- сектазнаўства;
- патралогія;
- гісторыя Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- літургіка;
- царкоўныя спевы;
- рыторыка.
Акрамя лекцыйнай нагрузкі, праграма курсаў прадугледжвае наведванне набажэнстваў, правядзенне экскурсій, прагляд кінафільмаў з іх наступным абмеркаваннем. Па завяршэнні навучання слухачам выдаецца сертыфікат, які пацвярджае іх удзел у працы багаслоўскіх курсаў.
Жадаючыя прайсці навучанне павінны запоўніць анкету. Пасля запаўнення анкеты будуць высланы форма прашэння і прыклад рэкамендацыі прыходскага святара. Апошні дзень прыёму дакументаў – 13 красавіка 2023 года.
Слухачы курсаў забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем. Колькасць месцаў для ўдзелу ў багаслоўскіх курсах абмежавана. Расклад заняткаў і дадатковая інфармацыя аб навучанні будзе паведамлена ўсім удзельнікам з дапамогай электроннай пошты ці праз Viber.
Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, варта звяртацца па нумары тэлефона: +375 29 587-66-81 (Viber), institutvera@gmail.com – Вера Віктараўна.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,
сацсетках Instagram, ВКонтакте,
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
- Мінская духоўная семінарыя адзначае 35-годдзе з моманту другога адраджэння
- У Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы адбыўся ўрачысты выпускны акт
- У Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «IV чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага» [+відэа]
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці прастольнага свята і актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
- Па матэрыялах СМІ: карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.