- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Класныя кіраўнікі школ Полацкага раёна абмеркавалі перспектывы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў
22 лютага 2018У Цэнтры духоўнай асветы і праваслаўнай культуры Полацкай епархіі адбыўся навукова-практычны семінар «Духоўна-маральнае выхаванне: вопыт, праблемы, шляхі вырашэння». Тэмай семінара сталі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з Беларускай Праваслаўнай Царквой.
Семінар падрыхтавалі і правялі кіраўнік епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Лілія Кагалёнак і метадыст Цэнтра Валянціна Трашчанок.
У Цэнтры духоўнай асветы сабраліся класныя кіраўнікі школ горада Полацка і Полацкага раёна. Варта адзначыць, што падобныя семінары праводзяцца ў Полацкай епархіі ўжо некалькі гадоў.
Дарослыя абавязаны дапамагчы дзецям знайсці шлях да дабра, даць юным сэрцам маральны арыенцір, адзначылі ўдзельнікі семінара. А дасягнуць гэтага можна пры ўзаемадзеянні школы і Царквы.
Лілія Кагалёнак расказала аб задачах, кірунках, шляхах работы класнага кіраўніка па духоўна-маральнаму выхаванню, аб дакументацыі і метадычных рэкамендацыях па вядзенню факультатываў, а таксама аб напрацоўках, якімі могуць падзяліцца са свецкімі педагогамі супрацоўнікі Цэнтра духоўнай асветы і праваслаўнай культуры Полацкай епархіі.
— Радуе, што Цэнтр духоўнай асветы і праваслаўнай культуры Полацкай епархіі пачаў займаць у адукацыі горада сваё годнае месца. Гэта ўсё дзякуючы таму, што ў Полацкай епархіі архіепіскапам Феадосіем надаецца вялікая ўвага духоўнаму асветніцтву. Мы адчуваем вялікую падтрымку, — адзначыла Лілія Іванаўна.
Настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 18 імя Еўфрасінні Полацкай горада Полацка» Таццяна Дарашкевіч распавяла аб курсе «Гадзіны духоўнасці», якія праводзяцца ў школе адзін раз на месяц, а таксама падзялілася формамі і метадамі працы профільнага атрада ў летнім прышкольным лагеры «Праменьчыкі святла».
Валянціна Трашчанок прадэманстравала літаратуру Цэнтра духоўнай асветы і праваслаўнай культуры, якая павінна дапамагчы настаўнікам у іх практыцы.
— Наша гімназія атрымала запрашэнне на дадзены семінар. Гэта была вялікая ўдача для нас. Тут мы атрымалі вельмі шмат карыснай і каштоўнай інфармацыі, якую будзем ўжываць у нашай выхаваўчай, вучэбнай рабоце з навучэнцамі. Я ўжо не раз звярталася ў бібліятэку Цэнтра. Мне дапамагалі з літаратурай, відэафільмамі, метадычнымі распрацоўкамі для правядзення мерапрыемстваў у гімназіі. Мы ўсе вельмі радыя і ўдзячныя, што сюды можна звярнуцца па дапамогў у нашай працы. Гэта з'яўляецца для нас вялікай удачай, што ёсць такі Цэнтр, — падзялілася ўражаннямі пасля заканчэння семінара выхавальніца УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 2» Анастасія Дубрава.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.