-
У Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца XVIII Семінар студэнтаў ВНУ Беларусі
06 лістапада 201913-14 снежня Мінская духоўная семінарыя правядзе XVIII Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Праваслаўе і цывілізацыйны выбар Беларусі» (да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года). Заяўкі ўдзельнікаў і тэзісы дакладаў прымаюцца да 2 снежня.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў справаздачна-выбарны сход Брацтва Віленскіх мучанікаў
05 лістапада 20195 лістапада ў прыходскім доме Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбыўся справаздачна-выбарны сход Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.
падрабязна » -
04 лістапада 2019
4 лістапада, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, паўднёвы прыдзел якога асвячаны ў гонар абраза Прасвятой Багародзіцы, іменаванага Казанскім.
падрабязна » -
02 лістапада 2019
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў чацвёрты нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», цалкам прысвечаны жыццю і царкоўнай дзейнасці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой. Выданне адрасавана праваслаўным клірыкам і міранам, гісторыкам, рэлігіязнаўцам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
падрабязна » -
01 лістапада 2019
Айцец Уладзіслаў у сваёй гутарцы закрануў такія тэмы, як дыпціх Памесных Праваслаўных Цэркваў, роля Канстанцінопальскага Патрыярха ў пытаннях царкоўнага суда і кіравання на тэрыторыях, якія выходзяць за межы Канстанцінопальскага Патрыярхату, права апеляцыі да Канстанцінопальскага Патрыярха, Крыцкі сабор, абвяшчэнне і прызнанне аўтакефаліі Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
01 лістапада 2019
Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла ў свет зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798-1868): асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях». Навуковы форум праходзіў 24-26 кастрычніка 2018 года ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі і Мінская духоўная акадэмія.
падрабязна » -
31 кастрычніка 2019
29-30 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу праходзіў грамадска-навуковы форум «Дзяржава і рэлігія: шляхі дыялогу», які з'яўляецца дыскусійнай пляцоўкай для абмеркавання шляхоў узаемадзеяння традыцыйных канфесій, дзяржаўных органаў і грамадзянскай супольнасці сучаснай Расіі.
падрабязна » -
30 кастрычніка 2019
31 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачысты акт, прымеркаваны да 180-годдзя Полацкага царкоўнага сабора 1839 года. На наступны дзень, 1 лістапада, у Мінску адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўе ў Беларусі. ХІХ-ХХ стагоддзі».
падрабязна » -
30 кастрычніка 2019
29 кастрычніка адбылася рабочая нарада прадстаўнікоў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
29 кастрычніка 2019
У актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылася лекцыя прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, першага прарэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэя Сергія Гардуна «Значэнне Полацкага царкоўнага сабора 1839 года для канфесійнай гісторыі Беларусі».
падрабязна » -
29 кастрычніка 2019
5 лістапада ў 14:00 у будынку Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Ігаравічам Мрамарнавым — кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, спецыялістам па гісторыі Свяшчэннага Сабора Праваслаўнай Рускай Царквы 1917-1918 гадоў.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі пройдзе пяты футбольны турнір «Кубак Дружбы 2019»
29 кастрычніка 2019Аддзел па працы з моладдзю Бабруйскай епархіі правядзе 5-6 лістапада (аўторак, серада) пяты футбольны турнір «Кубак Дружбы 2019» сярод парафій епархіі.
падрабязна » -
27 кастрычніка 2019
27 кастрычніка, у Нядзелю 19-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў VII Усяленскага сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
26 кастрычніка 2019
26 кастрычніка, напярэдадні Нядзелі 19-й пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці святых айцоў VII Усяленскага сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Епіскап Полацкі Ігнацій: Сіла Праваслаўя паказваецца, а не даказваецца
26 кастрычніка 201924 кастрычніка епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій наведаў Полацкі каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».
падрабязна »