-
У Тураўскай епархіі адбыўся штогадовы веласіпедны хрэсны ход
10 ліпеня 2022Сёлета хрэсны ход быў прымеркаваны да дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, заступнікаў сям'і, а таксама да Года гістарычнай памяці.
падрабязна » -
У сценах Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў Х моладзевы семінар «Місія і міласэрнасць»
09 ліпеня 2022Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны праваслаўныя маладыя людзі, неабыякавыя да праблем бліжняга і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца багаслоўем і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння.
падрабязна » -
28 чэрвеня 2022
Былі прызначаныя экспертныя камісіі па падрыхтоўцы заключэння рады аб адпаведнасці падрыхтаваных дысертацый суіскальнікаў доктарскай ступені: Аляксандра Веляр'евіча Слесарава, які прадставіў сваю працу «Царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі ў 1944-1991 гг.: праблемы арганізацыі, юрысдыкцыйных супярэчнасцяў і расколаў»; Андрэя Уладзіленавіча Данілава, які падрыхтаваў даследаванне па тэме: «Развіццё хрысціянскай антрапалогіі ў грэчаскай і лацінскай патрыстыцы II-V стст».
падрабязна » -
26 чэрвеня 2022
26 чэрвеня 2022 года, ў Нядзелю 2-ю пасля Троіцы, Усіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых, мітрапаліт Веніямін у саслужэнні сабору архіпастыраў БПЦ здзейсніў чын вялікага асвячэння і Літургію ў кафедральным саборы Успення Прасвятой Багародзіцы горада Маладзечна.
падрабязна » -
23 чэрвеня 2022
Уладыка Сафроній у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на тым, што на полі бітвы ў гады вайны змагаліся людзі розных веравызнанняў, нацыянальнасцяў, узросту, але ўсіх аб'ядноўвала адно – любоў да свайго народа і Айчыны: «Паўстала краіна вялізная на абарону сваіх межаў. Людзі выканалі адну з евангельскіх запаведзяў – «Бо́льшай любо́ві ні ў кога няма, як тая, калі хто душу́ сваю пало́жыць за сябро́ў сваіх». Воіны паміралі за свой народ і Радзіму. І памяць аб іх будзе жыць у стагоддзях».
падрабязна » -
21 чэрвеня 2022
Вечная памяць новаспачыламу протаіерэю Сергію! Душа яго няхай у дабры спачывае, і памяць яго з роду ў род!
падрабязна » -
15 чэрвеня 2022
Па завяршэнні пленарнага пасяджэння ўдзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй, прысвечанай партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2022
15 чэрвеня 2022 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан сумесна з сакратаром Гомельскай епархіі протаіерэем Георгіем Алампіевым і настаяцелямі прыходаў горада Гомеля правялі акцыю па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая прылягае да капліцы ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, прысвечанай воінам-вызваліцелям Вялікай Айчыннай вайны.
падрабязна » -
06 чэрвеня 2022
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 6 чэрвеня 2022 года, у панядзелак 7-га тыдня пасля Вялікадня, епіскап Слуцкі і Салігорскі Яўсевій здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2022
5 чэрвеня, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, святых айцоў I Усяленскага Сабора, дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка і узначаліў хіратонію архімандрыта Яўсевія (Цюхлова) у епіскапа Слуцкага і Салігорскага.
падрабязна » -
04 чэрвеня 2022
4 чэрвеня 2022 года, пасля асвячэння храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла пры Патрыяршым прадстаўніцтве ў Мінску, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у суправаджэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна прыбыў у Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска.
падрабязна » -
03 чэрвеня 2022
Праграма ўрачыстых богаслужэнняў.
падрабязна » -
31 мая 2022
Да 40-га дня пасля смерці архіепіскапа Сцяфана (Корзуна) (1944-2022), які ўзначальваў з 1990 па 2022 гады Пінскую кафедру, Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы і прэс-служба Пінскай епархіі публікуе фотаальбом памяці незабыўнага архіпастыра.
падрабязна » -
31 мая 2022
Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
падрабязна » -
30 мая 2022
30 мая 2022 года, у адпаведнасці з рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 27 мая 2022 года (журнал №37), у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын узвядзення ў сан архімандрыта ігумена Яўсевія (Цюхлова).
падрабязна »