-
У полацкім кінатэатры «Радзіма» працуе выстаўка «Летапіс Полацкай епархіі»
14 чэрвеня 2018Выстава будзе працаваць да 18 чэрвеня. Яе ініцыятарам і арганізатарам выступіў Каардынацыйны цэнтр абароны жыцця і сямейных каштоўнасцей «За рождение».
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі
13 чэрвеня 201813 чэрвеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Мастафы Авейсі.
падрабязна » -
Выйшаў з друку пятнаццаты нумар біблейскага часопіса «Скрыжалі»
13 чэрвеня 2018У нумар увайшлі артыкулы, падрыхтаваныя аўтарамі з Расіі, Беларусі, Сірыі, Швейцарыі, Германіі, Чэхіі. Галоўны рэдактар — архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, доктар багаслоўя. Выданне ўключана ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзаваных выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных навукоўцаў ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя.
падрабязна » -
У музей Мінскай духоўнай семінарыі перададзена калекцыя фатаграфій прафесара Дз. П. Агіцкага
13 чэрвеня 2018Збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся фатаграфіямі з асабістага архіву былога выкладчыка семінарыі, а пасля загадчыка аспірантуры Маскоўскай духоўнай акадэміі прафесара Дз. П. Агіцкага (1908-1994).
падрабязна » -
Шануемая копія цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая» прыбыла ў Оршу
12 чэрвеня 201811 чэрвеня ў горад Оршу з Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра была ўрачыста прынесена шануемая копія цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая». Да 15 чэрвеня святыня будзе знаходзіцца ў аршанскім храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.
падрабязна » -
19-22 ліпеня адбудзецца летні Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
11 чэрвеня 2018З 19 па 22 ліпеня ў гарадах Столін і Пінск па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пройдзе летні Злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Рэгістрацыя адкрыта да 12 ліпеня. У якасці ганаровых гасцей запрошаны на Злёт: протаіерэй Аляксандр Ільяшэнка — настаяцель храма Усяміласцівага Спаса былога манастыра іконы «Усіх тужлівых Радасць» горада Масквы, дырэктар і старшыня рэдакцыйнага савета партала «Праваслаўе і свет», і протаіерэй Арцемій Уладзіміраў — прапаведнік, старэйшы святар і духаўнік Аляксееўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Масквы, член Саюза пісьменнікаў Расіі.
падрабязна » -
11 чэрвеня 2018
Па заканчэнні набажэнства ў Сінадальнай зале Мінскага епархіяльнага ўпраўлення пад старшынствам мітрапаліта Паўла адбылася нарада папячыцеляў будаўніцтва.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Лукі Сімферопальскага ў горадзе Мінску
11 чэрвеня 201811 чэрвеня, у дзень памяці свяціцеля Лукі, вызнаўцы, архіепіскапа Сімферопальскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Лукі ў горадзе Мінску.
падрабязна » -
10 чэрвеня 2018
10 чэрвеня, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
10 чэрвеня 2018
10 чэрвеня, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых зямлі Рускай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар іконы Божай Маці Мар'інагорскай
09 чэрвеня 20189 чэрвеня, у суботу 2-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Мар'інагорскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім саборы горада Мар'іна Горка Мінскай вобласці.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі III Чытанні памяці свяшчэннамучаніка Пятра (Палянскага)
09 чэрвеня 2018Чытанні з'яўляюцца навуковым форумам, які штогод праводзіцца ў МінДС, прысвечаным памяці Патрыяршага Месцазахавальніка мітрапаліта Круціцкага Пятра (Палянскага). Свяшчэннамучанік Пётр узначальваў Рускую Праваслаўную Царкву з 1925 па 1937 гады, калі атэістычныя ганенні на рэлігію ў Савецкім Саюзе дасягнулі найвышэйшага развіцця.
падрабязна » -
У Балгарыі пачаў працу міжнародны лагер «Крынічка»
08 чэрвеня 2018Традыцыйна па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, духоўна акармляе дзяцей і дарослых у лагеры настаяцель Увядзенскага прыхода горада Мінска святар Георгій Лапухоў.
падрабязна » -
Пінск наведаў праваслаўны этнограф з Польшчы Дарафей Фіёнік
08 чэрвеня 2018У духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» (Пінск) адбылася сустрэча з госцем з Польшчы. Дарафей Фіёнік — праваслаўны публіцыст, гісторык, фалькларыст, этнограф, старшыня аб'яднання «Музей малой Айчыны» ў Студзіводах пад Бельскам-Падляскім. На сустрэчы прысутнічаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, якому госць уручыў падборку літаратуры.
падрабязна » -
Свяшчэннаслужыцелі і семінарысты правялі ў дзіцячым лагеры на Слонімшчыне гульню «Формула каманды»
08 чэрвеня 20186 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лясны» каля вёскі Паўлава Слонімскага раёна прайшла гульня «Формула каманды». Гульня была арганізавана клірыкамі Слонімскага благачыння і студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі сумесна з выхавацелямі лагера.
падрабязна »