- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Беларускае слова на Падляшшы: у Бельску прайшла прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускага Экзархату
22 сакавіка 2018У Бельску Падляшскім (Польшча) адбылася прэзентацыя Новага Запавету Госпада нашага Іісуса Хрыста, выдадзенага на беларускай мове ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прэзентацыя адбылася ў рамках Дзён славянскага пісьменства, якія ўжо ў чацвёрты раз праходзяць на Падляшшы, дзякуючы намаганням Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.
Па благаславенню Мітрапаліта Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, удзел у мерапрыемстве прыняў першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнік біблейскай камісіі протаіерэй Сергій Гардун. Акрамя таго пра новае выданне і справу перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову расказаў яшчэ адзін прадстаўнік дэлегацыі з Мінска доктар філалагічных навук, прафесар Іван Аляксеевіч Чарота. Высока ацаніў важнасць зробленай працы архіепіскап Бельскі Грыгорый, вікарый Варшаўскай мітраполіі, які прывітаў палымянай прамовай удзельнікаў і гасцей прэзентацыі.
У межах святкавання Дзён славянскага пісьменства таксама адбылася прэзентацыі кнігі «Прадмовы і пасляслоўі да кніг Бібліі» Францыска Скарыны (у святым Хрышчэнні Георгія), якая нядаўна выйшла ў выдавецтве Петра-Паўлаўскага сабора ў адаптацыі на сучасную беларускую мову. Пра яе падрыхтоўку, змест і актуальнасць распавялі прадстаўнік выдавецтва Канстанцін Антановіч і Мікалай Матрунчык, старшыня Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску, адзін з арганізатараў мерапрыемства.
Сімвалічна, што месцам правядзення прэзентацыі стаў бельскі ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча: напярэдадні «Вечара з праваслаўнай кнігай» адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў дэлегацыі з Мінска з вучнямі і настаўнікамі гэтай агульнаадукацыйнай установы.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
- Мінская духоўная семінарыя адзначае 35-годдзе з моманту другога адраджэння
- У Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы адбыўся ўрачысты выпускны акт
- У Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «IV чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага» [+відэа]
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці прастольнага свята і актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
- Па матэрыялах СМІ: карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.