- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з мітрапалітам Філарэтам
08 красавіка 2018Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка, у светлае свята Пасхі, сустрэўся з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Сустрэча прайшла ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы. Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт цёпла віталі адзін аднаго.
«Сёння я вырашыў прыехаць да вас у дамавы храм, які вельмі люблю. Хачу ад сябе асабіста і ад вас павіншаваць беларускі народ з гэтым светлым святам Пасхі. Гэта самае жаданае свята ў нашага народа, вы гэта добра ведаеце. Таму дазвольце мне павіншаваць вас з гэтым светлым святам і ўвесь беларускі народ, пажадаць яму дабра і шчасця», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы на Каляды традыцыйна наведвае буйныя беларускія храмы, а Вялікдзень пераважна сустракае ў адасобленых невялікіх цэрквах. У гэты раз месцам наведвання быў абраны дамавы храм у гонар Сабора Беларускіх святых. Прэзідэнт асабіста павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння і светлым святам Пасхі.
Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем і Ганаровым Патрыяршым Экзархам запалілі свечкі ў дамавым храме і абмяняліся падарункамі.
Кіраўнік дзяржавы паднёс у дар мітрапаліту Філарэту велікодную кашолку і велікоднае яйка, выкананае ў тэхніцы сожскай скані. Мітрапаліт падарыў Прэзідэнту велікоднае яйка мастацкай работы з выявай іконы «Уваскрасенне Хрыстовае».
Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ / Сhurch.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
- У Мінску падвялі вынікі II Рэспубліканскага конкурсу «Святасць нараджэння»
- У храмах і манастырах нашай краіны прагучалі падзячныя малітвы з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі
- Мінскую духоўную семінарыю наведаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстую цырымонію адкрыцця IX Беларускіх Калядных чытанняў
- У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца навуковы круглы стол «Актуальныя пытанні царкоўнай гісторыі Беларусі»
- У Мінску падвялі вынікі I Рэспубліканскага конкурсу «Святасць нараджэння» [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.