- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
400 км на веласіпедах: завершаны моладзевы прабег «Па святых мясцінах Гомельшчыны»
18 жніўня 201716 жніўня на падворку Успенскага сабора Рэчыцы завяршыўся велапрабег «Па святых мясцінах Гомельшчыны», які стартаваў 9 жніўня ад Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля. Больш за 400 кіламетраў на веласіпедах пераадолелі за восем дзён школьнікі — удзельнікі велапрабегу. За гэты час яны паспелі наведаць храмы ў гарадах Ветка, Чачэрск, Рагачоў, Жлобін, Светлагорск, гарадскіх пасёлках Корма і Доўск і вёсцы Свяцілавічы.
14 жніўня намётавы лагер хлопцаў быў разбіты на начлег у Рэчыцкім раёне каля ракі Ведрыч. На наступны дзень падлеткі разам з педагогамі і кіраўніком мерапрыемства, дырэктарам гомельскай сярэдняй школы № 12 Вячаславам Антоненка, наведалі храм прападобнай Еўфрасінні Полацкай у вёсцы Азяршчына. Настаяцель храма протаіерэй Іаан Вячорка правёў экскурсію, расказаў гісторыю будаўніцтва царквы і кароткае жыціе святой князёўны-ігуменні. Увечары 15 жніўня ўдзельнікі велапрабегу сустрэліся з клірыкам рэчыцкага прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэем Валерыем Апановічам.
16 жніўня ў Успенком саборы адбылося ўрачыстае закрыццё турыстычнага лагера. Пасля падзячнага малебна настаяцель сабора, благачынны Рэчыцкай акругі протаіерэй Алексій Пешка ад імя епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ўручыў падзячныя лісты ўсім удзельнікам мерапрыемства і перадаў архіпастырскае благаславенне.
Насычаная праграма велапрабегу ўключала ў сябе зносіны са святарамі, спартыўныя і турыстычныя спаборніцтвы, квэст-гульні, а таксама экскурсіі па гарадах. Велапаломніцтва патрабавала ад рабят сур'ёзных фізічных намаганняў, але пры гэтым падарыла выдатную магчымасць развіцца духоўна, завязаць новыя знаёмствы, палюбавацца прыгажосцю роднай зямлі.
Гомельская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.